Перайсьці да зьместу

2-і Польскі корпус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Другі польскі корпус»)

II По́льскі ко́рпус (па-польску: Drugi Korpus Wojska Polskiego), 1943—1947 — асноўная тактычная і апэрацыйная адзінка Войска польскага на Захадзе ў часе Другой сусьветнай вайны. Камандоўца — генэрал-лейтэнант Уладыслаў Андэрс.

У сьнежні 1943 транспартаваны ў Італію. У складзе 8 брытанскай арміі ўдзельнічаў у італьянскай кампаніі. У траўні 1944 на лініі Густава прымаў удзел у бітве пад Монтэ-Касына, пасьля на лініі Гітлера. У ліпені 1944 на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора вызваліў Анкону, у жніўні-верасьні прарваў лінію готаў, у кастрычніку ваяваў за Апэніны. У красавіку 1945 браў удзел у бітве за Балёньню.

Па вайне застаўся ў Італіі ў складзе акупацыйных войскаў. У 1946 транспартаваны ў Вялікабрытанію. Большасьць жаўнераў засталася на эміграцыі і ўступіла ў Польскі корпус перамяшчэньня. У 1947 корпус распушчаны.

У ліпені 1941 г. польскі ўрад зьвярнуўся да СССР па пазыку на стварэньне злучэньня з польскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў савецкі палон у выніку паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году. З канца сьнежня 1941 г. па канец студзеня 1943 г. урад СССР вылучыў 400 млн савецкіх рублёў пазыкі. У выніку амніставаньня каля 400 тыс. ваеннапалонных на люты 1942 г. пад загад Андэрса паступілі звыш 75 тыс. грамадзянаў Польшчы (19% ад ліку ваеннапалонных), сярод якіх частку складалі і беларусы. Аднак праз расстрэл 21 857 палонных афіцэраў у красавіку-траўні 1940 г., у тым ліку 4421 ля Катыні (Смаленскі раён), злучэньне засталося без істотнай часткі польскіх вайскаводаў[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]