Перайсьці да зьместу

Бэрнард Гайтынк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бэрнард Хайтынк»)
Бэрнард Гайтынк
па-нідэрляндзку: Bernard Haitink
Дата нараджэньня 4 сакавіка 1929(1929-03-04)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 кастрычніка 2021(2021-10-21)[5][6] (92 гады) або 22 кастрычніка 2021(2021-10-22)[7] (92 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак дырыгент, музычны кіраўнік, скрыпач, хормайстар
Навуковая сфэра дырыгаваньне[d][10]
Жанры клясычная музыка
Інструмэнты скрыпка
Лэйблы Philips Records[d], Philips Classics Records[d], Decca Records[d] і EMI[d]
Узнагароды

Бэ́рнард Ё́ган Гэ́рман Га́йтынк (па-нідэрляндзку: Bernard Johan Herman Haitink; 4 сакавіка 1929, Амстэрдам — 21 кастрычніка 2021) — нідэрлядзкі дырыгент.

Нарадзіўся ў Амстэрдаме, навучаўся ў Амстэрдамскай кансэрваторыі. У 1954 і 1955 гадох браў курсы дырыгаваньня ў Фэрдынанда Ляйтнэра.

Гайтынк быў прызначаны другім дырыгентам Аркестру нідэрляндзкага радыёзьвязу ў 1955 годзе. У 1957 годзе заняў пазыцыю галоўнага дырыгента Нідэрляндзкага філярманічнага аркестру радыё. Ягоны дырыгентскі дэбют з Каралеўскім аркестрам Канцэртгебаў адбыўся 7 лістапада 1957 году, калі ён замяніў на канцэрце Карла Марыя Джуліні. Па раптоўнай сьмерці Эдуарда ван Бэйнума ў 1959 годзе Гайтынк стаўся галоўным дырыгентам Аркестру Канцэртгебаў. У пэрыяд з 1961 да 1964 году падзяляў гэтую пазыцыю з Эўжэнам Ёхумам. Затым Гайтынк заставаўся аднаасобным галоўным дырыгентам да 1988 году, ягоным наступнікам стаўся Рыкарда Шаі. Ад 1999 году Гайтынк — ганаровы дырыгент Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў.

За межамі Нідэрляндаў Гайтынк узначальваў Лёнданскі філярманічны аркестар, у пэрыяд з 1967 да 1979 году. Быў таксама музычным кіраўніком Гліндбурнскага опэрнага тэатру, Вялікабрытанія, з 1978 да 198 году. Займаў такую ж пазыцыю ў Каралеўскім опэрным тэатры Ковэнт Гардэн у Лёндане з 1987 да 2002 году. У пэрыяд 2002—2004 гг. быў галоўным дырыгентам Дрэздэнскай опэры. У розны час кіраваў таксама Бостанскім сымфанічным аркестрам, Нацыянальным аркестрам Францыі, Венскім філярманічным аркестрам, Бэрлінскім філярманічным аркестрам. У цяперашні час ёсьць галоўным дырыгентам Чыкагскага сымфанічнага аркестру.

Гайтынк мае вялікі разнастайны рэпэртуар, уключаючы ўсе сымфоніі Людвіга ван Бэтговэна, Ёганэса Брамса, Робэрта Шумана, Пятра Чайкоўскага, Антона Брукнэра, Густава Малера, Дзьмітрыя Шастаковіча, Ралфа Ўогана Ўільямза. Знаны як цудоўны інтэрпрэтатар францускіх кампазытараў Марыса Равэля й Клёда Дэбюсі. Выбітнымі ёсьць ягоныя запісы ўсіх фартэпіянных канцэртаў Бэтговэна й Брамса з Кляўдыё Араў.

У 1977 годзе Бэрнард Гайтынк быў узнагароджаны брытанскай каралевай Лізаветай II Ордэнам Брытанскай імпэрыі, a ў 2002 годзе — Ордэнам Кавалераў Славы.

7 лістапада 2006 году ў Канцэртгебаў адбыўся гала-канцэрт з нагоды 50-гадовага юбілею ягонага першага дырыгаваньня Аркестрам Канцэртгебаў (Goud voor Haitink). У праграме былі Чацьвертая Сымфонія і Das Lied von der Erde Густава Малера.

У 2008 годзе адчынены новы будынак Амстэрдамскай Кансэрваторыі. Вялікая канцэртная заля ў гэтым будынку названая ў гонар Бэрнарда Гайтынка (Bernard Haitinkzaal).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]