Буйвіды (род)
Выгляд
Буйвіды лац. Bujvidy | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Буйвіды — шляхецкі род гербу ўласнага.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бой (Boje) і Від (Wid) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Бэер, Бумонт; германскія імёны Beieri, Bumund) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[3], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Буйвід азначае «ланцуг моцы»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1398 годзе Салінскую ўмову паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам падпісаў літоўскі баярын Буйвід, староста кернаўскі[6].
Найбольш вядомыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхал Буйвід (?—1598) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, староста рэжыцкі (1589—1598)[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 14.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1563.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 327.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 85.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)