Перайсьці да зьместу

Буды (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буды
Буды
Мясцовая назва: Буды, Першы Буды
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Белавежа
Насельніцтва: 79 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-230
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°44′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.73333° у. д. / 52.66667; 23.73333Каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°44′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.73333° у. д. / 52.66667; 23.73333
Буды на мапе Польшчы
Буды
Буды
Буды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бу́ды (па-польску: Budy, на мясцовай беларускай гаворцы: Бу́ды, Пе́ршы Бу́ды) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Белавежа.

Вёска знаходзіцца на паляне ў Белавескай пушчы.

Хата ў Будах на здыку Зыгмунта Ґлёґэра (1882 г.).

Жыхары вёскі ў большасьці палякі-каталікі (парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы[2]). Невялікая частка жыхароў этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Мікалая ў Белавежы[3]).

Буды былі заснаваныя паміж 1765 і 1780 г., калі праводзіласа рэформа адміністрацыі Белавескай пушчы падскарбім надворным літоўскім Антонім Тызэнгаўзам. Вядома, што ў навакольлі сёньняшніх Будаў раней існавалі лясныя часовыя пасяленьні г.зв. буднікаў (ад шалашаў — будкаў, у якіх пражывалі), якія перараблялі дрэва ў вугель, дзёгаць і калійныя солі (паташ). Першымі жыхарамі былі сем’і Шумарскіх, Камарэўскіх, Савіцкіх і Валадкевічаў, якія прыбылі на гэтыя землі спад мазавецкага Плоцку[4]. У час Першай сусьветнай вайны жыхары пакінулі вёску і ўцяклі ад нямецкіх войскаў у Расею, пачалі вяртацца на месца ўжо ў 1918 годзе. Вёска была спаленая казакамі яшчэ ў 1915 годзе[5]. У міжваенны пэрыяд Буды прыналежалі да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 208 жыхароў (192 каталікі і 16 праваслаўных; палякамі было запісаых 194 жыхары, беларусамі 14)[6]. 25 ліпеня 1941 г. Буды былі спаленыя нямецкімі войскамі, а насельніцтва выгнанае. Жыхары вярнуліся на сваё меса ўжо ў 1944 годзе і пачаўся працэс адбудовы вёскі[5]. У пасьлявенных гадах пачаўся заняпад Будаў, так як малыдыя людзі выяжджалі на месца жыхарства ў гарады. У сёньняшні дзень Тэраміскі становяцца болей турыстычным пасёлкам.

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.
  2. ^ Parafia św. Jana Chrzciciela w Narewce (пол.) Праверана 19 траўня 2015 г.
  3. ^ Праваслаўная парафія св. Мікалая ў Белавежы Праверана 19 траўня 2015 г.
  4. ^ Historia Bud (пол.) Sioło Budy Праверана 19 траўня 2015 г.
  5. ^ а б Budy (wieś) (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 19 траўня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 7 (пол.) Праверана 19 траўня 2015 г.