Перайсьці да зьместу

Зыгмунт Глёгэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зыгмунт Глёгэр
па-польску: Zygmunt Gloger
Дата нараджэньня 3 лістапада 1845(1845-11-03)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 жніўня 1910(1910-08-16)[2] (64 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, археоляг, этнограф, фальклярыст
Навуковая сфэра археалёгія, этнаграфія, гісторыя і фальклярыстыка
Бацька Ян Глогер[d]
Маці Міхаліна Марыяна з Войнаў[d]

Зыгмунт Ґлёґэр (па-польску: Zygmunt Gloger; 3 лістапада 1845, места Каменка Падляская — 15 жніўня 1910) — польскі археоляг, этнограф, гісторык і фальклярыст.

У 1867 скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт. Арганізатар і першы старшыня краязнаўчага таварыства ў Варшаве. Пісаў пра побыт, вераваньні і абрады беларускага народу. Апублікаваў шмат матэрыялаў пра беларускую драўляную архітэктуру. 3 1870 жыў ў Яжэве (Польшча), сабраў вялікую музэйную калекцыю археаграфічных, этнаграфічных матэрыялаў, багатую бібліятэку і збраёўню. У яго прыватным музэі захоўваліся некаторыя матэрыялы зь Меншчыны. Сабраныя матэрыялы выкарыстаў у «Старапольскай энцыкляпедыі» (т. 1—4, 19001903, 4-е выд. 1978).

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зыгмунт Глёгэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #120170272 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.