Бранка Міркавіч
| Бранка Міркавіч | ||
| Пазыцыя: | гульнёвы абаронца | |
| Вага: | 85 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 5 кастрычніка 1982[1] (43 гады) | |
| Клюбы | ||
|---|---|---|
| Гады | Клюб | |
| 2003—2005 | Сьмедзерава-1953[d] | |
| 2005—2007 | Пелістэр[d] | |
| 2007—2009 | Рылскі Спартыст[d] | |
| 2009—2010 | Лукойл-Акадэмік[d] | |
| 2010—2011 | Ігакея | |
| 2011—2013 | Рылскі Спартыст[d] | |
| 2013—2016 | Цмокі-Менск | |
| 2016—2017 | Арадзя[d] | |
| 2017—2019 | Калеў | |
| 2019—2020 | Цмокі-Менск | |
| 2020—2021 | Піена жвайгждэс[d] | |
Бра́нка Мі́ркавіч (па-сэрбску: Бранко Мирковић, па-баўгарску: Бранко Миркович; нар. 5 кастрычніка 1982 году, Бялград, Югаславія) — сэрбскі баскетбаліст, які прыняў баўгарскае грамадзянства[2]. Выступаў за нацыянальную зборную Баўгарыі[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляць пачаў у Смэдэрэве, пасьля перайшоў у македонскі «Пелістэр». З 2007 выступаў у баўгарскім «Рыльскім Спартысьце», дзе цягам двух сэзонаў уваходзіў у асноўны склад і меў сярэднюю выніковасьць 12,7 пункты ў матчы. У 2009 падпісаў гадавы кантракт з «Лукойл-Акадэмік»[4], зь якім стаў чэмпіёнам Баўгарыі, аднак у асноўным складзе выходзіў толькі ў 9 матчах, а сярэдняя выніковасьць зьнізілася да 8 пунктаў/матч.
Па сканчэньні кантракту Міркавіч перайшоў у басьнійскі «Ігакея», але праз год вярнуўся ў «Рыльскі Спартыст». У сэзонах 2011—2012 і 2012—2013 рокаў удзельнічаў у матчах усіх зорак Баўгарскай баскетбольнай лігі. У 2013 дапамог клюбу заваяваць трэцяе месца ў чэмпіянаце. У ліпені 2013 заключыў кантракт зь беларускім клюбам «Цмокі-Менск»[3], у якім выступаў да 2016 року. Пасьля перайшоў у румынскую «Арадзю». У 2019 годзе вярнуўся ў беларускі клюб, але праз сэзон 21 чэрвеня 2020 году далучыўся да летувіскага клюбу «Піена жвайгждэс»[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Балканскай лігі (2008—2009)
- Чэмпіён Баўгарыі (2010)
- Чэмпіён Беларусі (2014, 2015, 2016)
- Уладальнік Кубка Беларусі (2014, 2015, 2016)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё Branko Mirkovic // FIBA database
- ^ Бранко Миркович получи български паспорт (баўг.) Баскетбол. Sportonline.bg (6 красавіка 2013). Праверана 23 студзеня 2014 г.
- ^ а б Erik. (24 ліпеня 2013) Branko Mirkovic signed by Tsmoki-Minsk (анг.) Court Side Праверана 23 студзеня 2014 г.
- ^ ЛУКОЙЛ взе Бранко Миркович (баўг.) Трансфери. Лукойл Акадэмік. Праверана 23 студзеня 2014 г.
- ^ «Branko Mirkovic signs with Pieno Zvaigzdes». Sportando.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль(недаступная спасылка) (анг.) на бачыне ФІБА
- Профіль (анг.) на basketball.eurobasket.com
- Профіль (рас.) у Адзінай лізе ВТБ
- Бранка Міркавіч у Facebook