Бойка Барысаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бойка Барысаў
27 ліпеня 2009 — 13 сакавіка 2013
Папярэднік Сяргей Станішаў
Наступнік Marin Raykov[d]
10 лістапада 2005 — 27 ліпеня 2009
7 лістапада 2014 — 27 студзеня 2017
Папярэднік Georgi Bliznashki[d]
Наступнік Ognyan Gerdzhikov[d]
4 траўня 2017 — 12 траўня 2021
Папярэднік Ognyan Gerdzhikov[d]
Наступнік Стэфан Янеў[d]
21 траўня 2013 — 5 жніўня 2014
19 красавіка 2017 — 4 траўня 2017
27 кастрычніка 2014 — 7 лістапада 2014
11 ліпеня 2005 — 14 ліпеня 2005
з 12 красавіка 2023
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 чэрвеня 1959(1959-06-13)[1][2][3][…] (64 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:

Бо́йка Бары́саў (па-баўгарску: Бойко Борисов; нарадзіўся 13 чэрвеня 1959 году, Банкя, Баўгарыя) — баўгарскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Баўгарыі з 2017 году[4], раней выконваў гэты абавязак з 2009 па 2013 і з 2014 па 2017 гады, што робіць яго другім паводле даўжыні тэрміну на пасадзе прэм’ер-міністра ў Баўгарыі. Пры кабінетах Барысава Баўгарыя палепшыла макраэканамічную стабільнасьць. Аднак, адначасова краіна застаецца самым бядовым чальцом ЭЗ, амаль чвэрць ейнага насельніцтва знаходзіцца за нацыянальнай рысай беднасьці[5]. Прамыя замежныя інвэстыцыі ўпалі, а разгул карупцыі прывёў да адхіленьня заявак Баўгарыі на далучэньне да Шэнгенскае зоны[6].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барысаў быў абраны мэрам Сафіі ў 2004 годзе. У сьнежні 2005 году ён быў старшынём заснавальніка кансэрватыўнай палітычнай партыі «Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі», стаўшы ейным галоўным кандыдатам на агульных выбарах 2009 году. Барысаў прывёў ГЭРБ да пераканаўчай перамогі ў 2009 годзе, перамогшы дзеючую Сацыялістычную партыю, і падаў у адстаўку з пасады мэра Сафіі, каб прынесьці прысягу прэм’ер-міністра. У 2013 годзе быў вымушаны падаць у адстаўку пасьля агульнанацыянальных пратэстаў супраць энэргетычнае палітыкі ўраду, але, давёўшы ГЭРБ да перамогі на агульных выбарах 2014 году, зноўку стаў прэм’ер-міністрам. Ягоны другі тэрмін скончыўся аналягічна першаму пасьля таго, як Барысаў падаў у адстаўку ў студзені 2017 году, на гэты раз пасьля паразы ГЭРБ на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году. Як і раней, Барысаў зноў прывёў ГЭРБ да перамогі на выбарах на пазачарговых агульных выбарах 2017 году, стаўшы прэм’ер-міністрам у трэці раз.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]