Перайсьці да зьместу

Брестская газета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Берасьцейская газэта»)
«Брестская газета»
Выява лягатыпу
Тып 24-палосны штотыднёвік
Фармат А3
Выдавец Таварыства з абмежаванаю адказнасьцю «Брестская газета»
Краіна
Рэгіён берасьцейскі
Галоўны рэдактар Віктар Марчук
Заснаваная 2002
Палітыка незалежная[1][2][3]
Мова расейская, беларуская
Штаб-кватэра Берасьце, вул. Куйбышава(be), д. 13, п. 8а, 224016
Наклад 5230 (сьнежань 2020)
ISSN 1819-9461
Афіцыйны сайт www.b-g.by
«Брестская газета» у Вікісховішчы

«Брестская газета» (па-беларуску: Берасьцейская газэта) — беларуская недзяржаўная газэта, якая выдаецца з 18 лістапада 2002 году[4]. Распаўсюджваецца праз кіёскі «Белсаюздруку», па падпісцы «Белпошты», праз аб’екты розьнічнага гандлю ў Берасьці й Берасцейскай вобласьці. Друкавалася пераважна на расейскай мове. Крайні нумар выйшаў 30 сьнежня 2020 году[5].

Выходныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24-палосны тыднёвік фармату А3. Наклад (сьнежань 2020 году): 5230 асобнікаў.

Першы нумар «Брестской газеты» выйшаў на 12 старонках. Максымальны аб’ём за час выхаду газэты — 40 старонак[6]. Дзень выхаду — чацьвер. Першая й апошняя старонкі двухкаляровыя (чорны + чырвоны).

«Брестская газета» выходзіць на 24 старонках. Яна пазыцыянуе сябе як газэта для ўсёй сям’і, дзе друкуецца рознабаковая інфармацыя ня толькі пра Берасьце й вобласьць, а таксама пра ўсю краіну й сьвет увогуле[7]. У кожным нумары ёсьць праграмма тэлебачаньня (38 каналаў), крыжаванка, гараскоп, анэкдоты, ряклама. Асноўнае рэдакцыйнае правіла — не навязваць чытачу сваю думку, каб ён меў магчымасьць самастойна зрабіць высновы[7]. Мэтавая аўдыторыя газэты — маладое пакаленьне[8].

У кастрычніку 2013 году «Брестская газета» абнавіла дызайн: зьмяніліся вёрстка, шрыфты, лягатып[9]. Зараз дызайн і фармат падачы інфармацыі адпавядаюць сучасным тэндэнцыям газэтнай індустрыі.

Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“».

У 2015 годзе рэдакцыя была вымушана скараціць наклад газэты ў сувязі з эканамічным крызісам у Беларусі[10].

У чэрвені 2019 году чыноўнікі адмовілі журналісту «Брестской газеты» ва ўваходзе ў новы будынак Берасьцейскага абласнога суду на тэматычную прэс-канфэрэнцыю з нагоды яго адкрыцьця з-за «адсутнасьці акрэдытацыі»[11]. Газэта актыўна асьвятляла пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем(be)[12].

Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з рэдакцыяй, неаднаразова затрымлівалі й судзілі падчас працы на акцыях пратэсту ў Берасьці[13][14][15][16][17]. У кастрычніку 2020 году выданьне далучылася да сумеснай заявы Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцыяў незалежных СМІ з нагоды ціску на партал «TUT.BY» і абмежаваньня доступу да незалежных сайтаў[1][2]. Газэта заняла актыўную грамадзкую пазыцыю супрауць гвалту пры асьвятленьні пратэстаў, распачала кампанію падпіскі на сябе палітычных вязьняў, друкавала іх адказы на свае лісты за краты[5].

Напрыканцы лістападу ад Брэсцкай абластной друкарні прыйшоў ліст з паведамленьнем, што час друку газэты пераносіцца з раніцы на тры гадзіны дня[5]. У рэдакцыі склалася ўражаньне, што супадзеньне па часе, якое вяло да нязручнасьці ў чытачоў, якія прывыклі купляць газэту пачынаючы з 11 гадзінаў раніцы, невыпадкова: паводле дамовы з «Белпоштаю» як раз у 15 гадзін нумар павінен быў трапляць на ўчастак па апрацоўцы друкаванае прадукцыі для далейшай дастаўкі падпісчыкам, што стала фізічна немагчымым[5]. На наступны дзень пасьля гэтага ліста Берасцейская абластная друкарня, у якой гэзэта друкавалася ўсе 18 гадоў, без усякай прычыны й зусім адмовілася друкаваць выданьне з 2021 году; факс пра гэта падпісаў Вячаслаў Шахлевіч, дырэктар друкарні[18].

З нагоды «ціску на папулярнае незалежнае рэгіянальнае выданьне» Аб’яднаныя Масмэдыі(be) зьвярнуліся да Шахлевіча, Берасьцейскага гар- і аблвыканкамаў, Міністэрства інфармацыі з мэтаю паспрыяць перагляду рашэньня[19]. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, сытуацыя з «Брестской газетой» пацьвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу, бо «тое, што гэта адбываецца на ўзроўні гаспадарчых суб’ектаў, нікога не павінна падманваць»[12].

Напрыканцы 2020 году галоўнаму рэдактару Віктару Марчуку і іншым журналістам пракуратура Берасьця вынесла афіцыйнае папярэджаньне за «распаўсюд недакладнае інфармацыі», але азнаёміцца са зьместам дакумэнту не дала, верагодна заўвага была вынесена з-за відэазвароту супраць гвалту[20].

Каб пазьбегнуць штрафных санкцыяў у сувязі зь негарантаванай дастаўкай накладу, у выніку было вырашана адмовіцца ад паслуг «Белпошты» па падпісцы на першае паўгодзьдзе 2021 году[21][22]. 19 студзеня 2021 году стала вядома, што «Брестская газета» часова прыпыняе свой выпуск па прычыне таго, што ўсе беларускія друкарні адмовіліся друкаваць газэту[23][24].

19 сакавіка 2021 году галоўнаму рэдактару Віктару Марчуку пракуратура вынесла папярэджаньне за заклік да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, але дзе й калі было зьдзейсьнена правапарушэньне яе супрацоўнікі сказаць не змаглі[25].

8 ліпеня 2021 году ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх мэдыя(be)[26][27]. Падставы для ператрусу былі невядомыя, праз два дні рэдакцыя паведаміла, што ў супрацоўнікаў забралі ўсю тэхніку[28].

Ленінскі раённы суд Берасьця ў лістападзе 2021 году дадаў у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сайт газэты, а ў красавіку 2022 года – яе Telegram-канал[29].

У 2023 годзе КДБ абвясьціў газэту экстрэмісцкім фармаваньнем[30].

«Брестская газета» ў сеціве

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2009 году ў «Брестской газеты» ёсьць свой сайт, на якім напачатку зьяўлялася інфармацыя, якая зьмяшчалася і ў друкаванай вэрсіі. Зьмест сайту абнаўляўся адзін раз на тыдзень.

У 2017 годзе дызайн сайту абнавіўся. Зьмянілася падача інфармацыі, навіны сталі публікавацца штодня. Таксама на сайце ёсьць аўтарскія матэрыялы, якія не друкуюцца ў газэце, відэазапісы, фотарэпартажы, апытанкі[31].

З 2011 году «Брестская газета» пачала весьці он-лайн-трансьляцыі. Упершыню 6 ліпеня карэспандэнты перадавалі ў прамым этэры, што адбывалася на маўклівай акцыі пратэсту ў Берасьці[32].

7 сьнежня доступ да сайту «Брестской газеты» быў абмежаваны паводле пастановы пракурора Берасьцейскай вобласьці, бо інтэрнэт-рэсурс нібыта дапускаў «шматлікія парушэньні». «Асобныя артыкулы суправаджаліся радыкальнымі паведамленьнямі, якія распальваюць варожасьць па палітычных і ідэалягічных матывах. Публікавалася і іншая інфармацыя, якая відавочна нэгатыўна характарызавала грамадзка-палітычную сытуацыю ў краіне пасьля завяршэньня выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасьць дзяржаўных і праваахоўных органаў», — заявіла пракуратура[33].

  • Віктар Марчук, дырэктар — галоўны рэдактар
  • Людміла Селех, намесьнік галоўнага рэдактара
  • Марыя Маляўка, карэспандэнт
  • Ірына Шаціла, карэспандэнт
  • Віялета Гайдамакіна, карэспандэнт
  • Хрысьціна Галавійчук, карэспандэнт
  • Вікторыя Палякова, карэспандэнт
  • Эдуард Аліфярук, карэспандэнт

На думку выкладчыка факультэту журналістыкі БДУ Данііла Шаўрова, газэта выгадна адрозьніваецца высокаю доляю аналітычных матэрыялаў на фоне іншых выданьняў Берасьцейшчыны. Такія артыкулы маюць розны геаграфічны фокус, і рэспубліканскі, і рэгіянальны, што робіць іх патэнцыйна цікавымі для любой аўдыторыі. Станоўча ацэнены калёнкі галоўнага рэдактара Віктара Марчука, прыводзяцца ў прыклад артыкулы шэрагу іншых аўтараў газэты[8].

Юрыст і палітычны вязень Максім Знак у лісце да рэдакцыі ў студзені 2021 году напісаў, што ён ганарыцца калектывам газэты, «які быў побач у самых ізаляваных прасторах» і «ня зьмяніў сабе, бо газэта, напэўна, магла б нешта выдаваць, што друкавалі б, але наўрад ці б чыталі»[34].

  • Дыплём Берасьцейскана аблвыканкама «За канструктыўны падыход да асьвятленьня розных сфэраў жыцьцядзейнасьці рэгіёну» (2010)[35].
  • Прэмія старшыні Берасьцейскана аблвыканкама «За актыўную журналісцкую пазыцыю» журналісткі Жанны Сідарук (2011)[36], якая перадала яе сям’і актывіста Івана Стасюка, затрыманага напярэдадні акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» й арыштаванага на 10 сутак за дробнае хуліганства й непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі[37].
  • Дыплём за першае месца ў намінацыі «Найлепшае журналісцкае расьледаваньне й зваротная сувязь з чытачамі» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газэта году 2013», арганізаванага Асацыяцыяю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)»[38].
  • Дыплём трэцяй ступені ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газэта 2015», арганізаванага Асацыяцыяю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмэдыі»[39].
  • Перамога ў намінацыях «Найлепшая рэгіянальная газэта году», «Найлепшае журналісцкае расьследаваньне» (Людміла Селех і Ала Вёрстава), «Найлепшая сацыяльная акцыя году» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газта 2018», арганізаванага Асацыяцыяю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмэдыі»[40].
  • Перамога ў намінацыі «Найлепшае журналісцкае расьследаваньне й зваротная сувязь з чытачамі» (Хрысьціна Галавійчук за сэрыю матэрыялаў пра галадаючых братоў), «Адукацыя й культура» (Ірына Шаціла, «За свой счёт закупил антисептики»), «Беларуская мова» (Марыя Маляўка, за сэрыю матэрыялаў «Мова перамен») конкурсу «Найлепшае рэгіянальнае мэдыя» Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмэдыі» ў 2020 годзе[41][42].
  1. ^ а б Друкарня адмаўляецца друкаваць незалежную "Брэсцкую газету" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2020-11-30). Праверана 2020-12-01 г. Архіўная копія ад 2020-12-01 г.
  2. ^ а б Типография отказывается печатать независимую "Брестскую газету" (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2020-11-30). Праверана 2020-12-01 г. Архіўная копія ад 2020-12-01 г.
  3. ^ Country Reports on Human Rights Practices: Report Submitted to the Committee on Foreign Affairs, U.S. House of Representatives and Committee on Foreign Relations, U.S. Senate by the Department of State in Accordance with Sections 116(d) and 502B(b) of the Foreign Assistance Act of 1961, as Amended. — 2010 Т. 1. — P. 1308.
  4. ^ Об издании//«Брестская газета»
  5. ^ а б в г Елена Спасюк.; Сергей Сацюк (2021-03-17) Атака на брестских журналистов — против здравого смысла и свободы слова (рас.). naviny.byПраверана 2021-05-11 г. Архіўная копія ад 2021-05-11 г.
  6. ^ «Брестской газете» — 14 лет!//«Брестская газета»
  7. ^ а б Ксения Мартуль, Ликия Яницкая. Гендерный аспект рекламы в региональных газетах  (рас.) // Рэгіянальныя СМІ Рэспублікі Беларусь у лічбавую эпоху: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канфэрэнцыі. — Менск: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2019. — С. 148–153. Архіўная копія.
  8. ^ а б Даниил Шавров. Аналитика как инструмент конструктивного диалога с аудиторией в региональной прессе Беларуси  (рас.) // Рэгіянальныя СМІ Рэспублікі Беларусь у лічбавую эпоху: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канфэрэнцыі. — Менск: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2019. — С. 265–270. Архіўная копія.
  9. ^ «БГ» в новом дизайне//«Брестская газета»
  10. ^ Незалежная прэса змагаецца з праблемамі (бел.). Беларускае Радыё Рацыя (2015-01-28). Праверана 2020-12-01 г. Архіўная копія ад 2020-12-01 г.
  11. ^ WORLD REPORT 2020 EVENTS OF 2019. — Human Rights Watch(be), 2020. — P. 66. — ISBN 978-1-64421-005-5
  12. ^ а б Алесь Петрович. (2020-11-30) Обыск у издателя: как власти Беларуси давят на независимую прессу в регионах (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2020-12-04 г. Архіўная копія ад 2020-12-02 г.
  13. ^ Оксана Бровач. (2020-11-30) В Бресте типография не продлевает договор на печать негосударственной «Брестской газеты». kp.by. Праверана 2020-11-30 г. Архіўная копія ад 2020-11-30 г.
  14. ^ Neighbours’ March: Over 400 detainees across Belarus, many beaten (анг.). Белсат (2020-11-30). Праверана 2020-12-01 г. Архіўная копія ад 2020-12-01 г.
  15. ^ Брестские журналисты Коршунов и Хлебец отпущены на свободу после составления протоколов (рас.). БелаПАН (2020-11-29). Праверана 2020-12-01 г. Архіўная копія ад 2020-12-01 г.
  16. ^ Verpflegung in Gefängnis muss selbst bezahlt werden (ням.). Міжнароднае таварыства правоў чалавека (2020-11-26). Праверана 2020-12-01 г. Архіўная копія ад 2020-12-01 г.
  17. ^ Lukaschenka setzt weiter auf Gewalt  (ням.) // Für die Menschenrechte. — Міжнароднае таварыства правоў чалавека, 2020. — № 11. — С. 4. Архіўная копія.
  18. ^ Типография отказалась с нового года печатать «Брестскую газету», которая выходит 18 лет (рас.). TUT.BY (2020-11-30). Праверана 2020-11-30 г. Архіўная копія ад 2020-11-30 г.
  19. ^ Издатели региональной прессы «Объединенные МассМедиа» обратились к директору ОАО «Брестская типография» (рас.). Інфа-Кур’ер (2020-12-02). Праверана 2020-12-04 г. Архіўная копія ад 2020-12-04 г.
  20. ^ Алесь Петрович. (2021-01-07) Закрытие газет и вызовы в прокуратуру: будни независимых СМИ в регионах Беларуси (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2021-01-20 г. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.
  21. ^ Еўрарадыё. (2020-12-18) Рэдактар "Брестской газеты" папрасіў чытачоў адмовіцца ад падпіскі на 2021 год (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-12-25 г. Архіўная копія ад 2020-12-25 г.
  22. ^ Еврорадио. (2020-12-18) Редактор "Брестской газеты" попросил читателей отказаться от подписки на 2021 го (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-12-25 г. Архіўная копія ад 2020-12-25 г.
  23. ^ «Все типографии отказались печатать». «Брестская газета» приостанавливает выпуск бумажной версии (рас.). TUT.BY (2021-01-19). Праверана 2021-01-19 г. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.
  24. ^ Полина Питкевич. (2021-01-18) «Читатели печатают на своих принтерах». Как выживают независимые газеты в условиях информационной блокады (рас.). mediaiq.by. Праверана 2021-01-19 г. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.
  25. ^ Hanna Valynets. (2021-03-25) Региональные медиа в Беларуси. Как выжить при репрессиях? (рас.) Международная журналистская сеть. Міжнародны цэнтар для журналістаў(ru)Праверана 2021-03-29 г. Архіўная копія ад 2021-03-29 г.
  26. ^ КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў (бел.). Белсат (2021-07-09). Праверана 2021-07-13 г.
  27. ^ У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі
  28. ^ Антон Мардилович. (2020-07-13) Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси (рас.). МэдыязонаПраверана 2021-07-23 г. Архіўная копія ад 2021-07-23 г.
  29. ^ Республиканский список экстремистских материалов
  30. ^ «Брестская газета» стала 14-м СМІ, якое ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускае Радыё Рацыя
  31. ^ Друкарня разарвала дамову з «Брэсцкай газетай» (бел.). Наша Ніва (2020-11-30). Праверана 2020-12-01 г. Архіўная копія ад 2020-12-01 г.
  32. ^ «Молчаливая» акция протеста 6 июля в Бресте (хроника)//«Брестская газета»
  33. ^ Пракуратура заблякавала сайт «Брестской газеты», Радыё Свабода, 8-12-2021
  34. ^ Письма из «таких мест». Юрист Максим Знак: «Там в прекрасном далеко просто должно быть хорошо» (рас.). Брестская газета (2021-01-29). Праверана 2021-01-30 г. Архіўная копія ад 2021-01-30 г.
  35. ^ За конструктивный подход… облисполком отметил «Брестскую газету» // «Брестская газета»
  36. ^ «БГ» отметили за активную журпозицию // «Брестская газета»
  37. ^ Татьяна Птицына; Александр Шульгач. (2011-07-01) Журналистка "Брестской газеты" отдала премию облисполкома земляку, отсидевшему сутки (рас.) Салідарнасьць. TUT.BYПраверана 2020-11-30 г. Архіўная копія ад 2020-11-30 г.
  38. ^ Награда. Журналистка «БГ» Алла Ковалева стала победительницей профессионального конкурса // «Брестская газета»
  39. ^ Журналист «Брестской газеты» вошел в число лучших журналистов региональных СМИ Беларуси // «Брестская газета»
  40. ^ Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. (2018-11-09) «Брестскую газету» назвалі лепшым рэгіянальным выданнем года ФОТА (бел.). Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 2020-12-04 г. Архіўная копія ад 2020-12-04 г.
  41. ^ Гэтыя публікацыі сайта horki.info прызнаны найлепшымі ў Беларусі (бел.). horki.info (2020-11-06). Праверана 2020-12-01 г. Архіўная копія ад 2020-12-01 г.
  42. ^ Вынікі конкурса «Найлепшае рэгіянальнае медыя» (бел.). Прэс-клюб БеларусьПраверана 2020-12-01 г. Архіўная копія ад 2020-12-01 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]