Беларускі партызан
«Беларускі партызан» | |
Тып | навіновы |
---|---|
Даступныя мовы | беларуская, расейская |
Уладальнік | Сьвятлана Калінкіна |
Аўтар | Павал Шарамет |
Пачатак працы | 27 кастрычніка 2005 (19 гадоў таму)[1] |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | няма |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | 101 (у Беларусі; 2021 г.) |
belaruspartisan.by |
«Белару́скі партыза́н» — беларускі палітычны інфармацыйны інтэрнэт-праект, створаны ў кастрычніку 2005 году Паўлам Шараметам і іншымі журналістамі, якія жывуць у Менску ці ў замежжы.
Паводле інфармацыі на сайце, над ім працуюць журналісты і праграмісты зь Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыны і Чэхіі[2]. Сайт публікуе меркаваньні, расьсьледваньні, навіны датычна палітычных падзеяў у Беларусі. На 2016 г. сайт меў ад 50 тыс. да 100 тыс. штодзённых наведнікаў. Вяліся 8 рубрык: «Блогі», «Думкі», «Жыцьцё», «Інтэрвію», «Мультымэдыя», «Палітыка», «Радасьці жыцьця», «Спорт» і «Эканоміка». З 2016 г. беларускамоўную вэрсію сайту, якую вёў гісторык Ігар Мельнікаў, стала наведваць больш людзей, чым расейскамоўную[3]. У сьнежні 2017 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі».[4][5] У выніку «Беларускі партызан» аднавіў працу, зьмяніўшы дамэн *.org на *.by[6]. Рэдакцыя парталу месьціцца ў Савецкім раёне Менску па праспэкце Незалежнасьці, д. 55.
13 верасьня 2021 году доступ да сайту ў Беларусі быў заблякаваны: Міністэрства інфармацыі пакарала рэдакцыю за спасылкі на «Белсат»[7].
У лістападзе 2021 году сайт, тэлеграм-канал і сацыяльныя сеткі "Беларускага партызана" былі даданыя ў беларускі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[8][9]. Апасьля гэтага рэдакцыя выдаліла свой тэлеграм-канал, патлумачыўшы тое жаданьнем не падстаўляць чытачоў, а сайт «Беларускага партызана» перастаў абнаўляцца[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Беларускі партызан» (анг.) // «Прылады дамэна», 2016 г. Праверана 9 верасьня 2016 г.
- ^ Увага! Важнае паведамленьне!. Беларускі партызан. Праверана 23 красавіка 2011 г.
- ^ Анастасія Салановіч. Беларускія праекты Паўла Шарамета маюць пэўныя праблемы, але працуюць у ранейшым рэжыме // БелаПАН, 31 жніўня 2016 г. Архіўная копія ад 31 жніўня 2016 г. Праверана 9 верасьня 2016 г.
- ^ Мінінфарм заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі»
- ^ Евгений Жуков. (2018-01-24) В Беларуси заблокировали оппозиционный сайт "Хартия-97" (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2021-06-15 г.
- ^ «Беларускі партызан» аднавіў працу, зарэгістраваўшыся ў зоне *.by
- ^ АА. (2021-09-14) «Беларускі партызан» быў заблакаваны за тры спасылкі на «Белсат» (бел.). Белсат. Праверана 2021-09-15 г. Архіўная копія ад 2021-09-15 г.
- ^ Тэлеграм-канал «Беларускі партызан» прызнаны экстрэмісцкім і будзе выдалены Новы час Праверана 2022-01-22 г.
- ^ Афіцыйна: сайт «Беларускі партызан» і ўсе яго сацсеткі прызнаны экстрэмісцкімі Новы час Праверана 2022-01-22 г.
- ^ Рэдакцыя "Беларускага партызана" паставіла сайт на паўзу Эўрапейскае радыё для Беларусі Праверана 2022-01-22 г.