Беларуская вайсковая пракуратура
Беларуская вайсковая пракуратура | |
Даведка | |
---|---|
Папярэднік | Беларуская вайсковая пракуратура СССР |
Дата ўтварэньня | 27 ліпеня 1991 (33 гады таму) |
Задача | 1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба | Беларусь, м. Менск, вул. Азгура, 4 |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Управа | Ген. пракуратура |
Галоўная ўправа | Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя службы | суд СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура |
- Асноўны артыкул: Вайсковая пракуратура Беларусі
Беларуская вайсковая пракуратура — пракуратура, якая існавала з 1991 па 2014 год. Была падпарадкаваная Ген. пракуратуры Беларусі.
Акруга дзейнасьці — Беларусь.
Установа знаходзілася: Беларусь, м. Менск.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля распаду СССР Беларусь стала самастойнаю дзяржаваю. Пачалалі стварацца дзяржаўныя ўстановы на аснове савецкіх установах. Вайсковая пракуратура Беларускае вайсковае акругі была пераўтвораная ў частку беларускае дзяржавы. Яе назвалі Беларуская вайсковая пракуратура. Ёй падпарадкавалі 11 міжгарнізонных вайсковых пракуратураў, якія існавалі раней і былі часткаю савецкае вайсковае пракуратуры.
Беларуская вайсковыя пракуратура назірала за дзейнасьцю міжгарнізонных пракуратураў. Яны вялі сьледзтва над карнымі справамі, дзе абвінавачанымі былі вайскоўцы.
У мэтах удасканаленьня сыстэмы органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь і аптымізацыі іх дзейнасьці Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь 26 сакавіка 2014 г. падпісаны Указ № 137 "Аб ліквідацыі вайсковых пракуратур"[1].
У адпаведнасьці з Указам зь 1 верасьня 2014 г. ліквідаваны Беларуская вайсковая пракуратура і 11 міжгарнізонных вайсковых пракуратур.
Паўнамоцтвы па ажыцьцяўленьню нагляду за выкананьнем заканадаўства ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і вайсковых стварэньнях, дзяржаўных органах, у якіх прадугледжана вайсковая служба, ускладзены на Генэральную пракуратуру й земскія пракуратуры.
Земскія ўстановы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Міжгарнізонная пракуратура (Беларусь)
Пракуратура мела свае земскія ўстановы, якія мелі назву міжгарнізонная пракуратура. Сьпіс міжгарнізонных пракуратураў:
Назва | Сядзіба |
Бабруйская міжгарнізонная пракуратура | г. Бабруйск, вул. Тухачэўскага, 5 |
Баранавіцкая міжгарнізонная пракуратура | г. Баранавічы, вул. Войкава, 12а |
Барысаўская міжгарнізонная пракуратура | г. Барысаў, пр=т Рэвалюцыі, 23а |
Берасьцейская міжгарнізонная пракуратура | г. Берасьце, вул. Маякоўскгаа, 26 |
Віцебская міжгарнізонная пракуратура | г. Віцебск, вул. Праўды, 62-3 |
Гарадзенская міжгарнізонная пракуратура | г. Горадня, вул. Ажэшка, 20 |
Гомельская міжгарнізонная пракуратура | г. Гомель, вул. Пралятарская, 16 |
Магілеўская міжгарнізонная пракуратура | г. Магілеў, вул. Дабралюбава, 6 |
Менская міжгарнізонная пракуратура | г. Менск, вул. Рагачэўскага, вайсковы гарадок, 71 |
Полацкая міжгарнізонная пракуратура | г. Полацак, м. Полацак-17 |
Слуцкая міжгарнізонная пракуратура | г. Слуцак, вул. Віленсккая, 61а |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка ў сеціве (рас.)
- Старонка ў сеціве (бел.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Стварэньне вайсковае пракуратуры СССР у Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.