Перайсьці да зьместу

Бацікі Сярэднія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бацікі Сярэднія
польск. Cecele
Бацікі Сярэднія
Першыя згадкі: 1469
Былая назва: Баціковічы, Пятрова
Мясцовая назва: Baciki Seredni
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямятыцкі
Гміна: Сямятычы
Насельніцтва: 264 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-300
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′0″ пн. ш. 22°54′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.9° у. д. / 52.45; 22.9Каардынаты: 52°27′0″ пн. ш. 22°54′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.9° у. д. / 52.45; 22.9
Бацікі Сярэднія на мапе Польшчы
Бацікі Сярэднія
Бацікі Сярэднія
Бацікі Сярэднія
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ба́цікі Сярэ́днія (па-польску: Baciki Średnie, па-падляску: Báciki Serédni[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход Уваскрасеньня Гасподняга ў Сямятычах). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Андрэя Баболі ў Сямятычах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Бацікі былі ўпершыню ўзгаданыя ў 1469 г. як Баціковічы[2]. Ужо пад канец 15 ст. свой маёнтак тут мела сям’я Шчытоў, будучых уладальнікаў Шчытоў і Чартаева. Пасьля Бацікі перайшлі ў рукі Ірыковічаў (у палове 16 ст. пражываў тут Іван Ірыковіч, мельніцкі стараста, які разбудааў сядзібу). У палове 16 ст. маёнтак Бацікі налічваў 72 валокі зямлі і 8 млынаў[4]. Ужо ў 1580 г. Бацікі падзяляліся на Сярэднія (Пятрова), Заднія (Панасова) і Пярэднія (Ільяшова)[2]. У першай палове 17 ст. была пабудаваная новая драўляная сядзіба (праіснавала па 1975 г.). Да 1668 г. праз шлюб Ганы Ірыковіч Бацікі прайшлі ў рукі Зьбігнева Асалінскага, дарагічынскага старасту, што абазначала заняпад Бацікаў (цэнтар падляскіх маёмасьцяў Асалінскіх разьмяшчаўся ў Цеханаўцы). У гэтым часе з бацікаўскіх маёмасьцяў выдзяліўся невялікі фальварак Асолін. Асалінскія арандавалі маёмасьць у Баціках Паўлу Зашчынскаму, які і быў забіты тутэйшымі мужыкамі ў 1701 г., пасьля чаго Бацікі прыналежалі Асалінскім да канца 18 ст.. Праз шлюб Кацярыны Асалінскай з Рохам Ябланоўскім Бацікі кароткі час прыналежалі да іншай сям’і, але ўжо ў 1804 г. былі закуплены (разам зь Цеханаўцам) прускім урадам і праданыя Фрыдрыху Шымэльфэнігу, а пасьля Фрыдрыху Кулену з Каралеўца. Ужо ў 1806 г. Бацікі купіў Дамінік Цяцерскі, якога сям’я валодала Бацікамі ажно да 1939 г.[4]. У міжваенны пэрыяд Бацікі Сярэднія прыналежалі да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 226 жыхароў (139 праваслаўных, 87 каталікоў; 127 беларусаў, 99 палякаў)[5]. Паміж 1939 і 1941 гадамі ў драўлянай сядзібе існавала бальніца, а ў час нямецкай акупацыі пражывалі тут немцы[4].


  1. ^ Wieś Baciki Średnie - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 12 ліпеня 2016 г.
  2. ^ а б в Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 61 Праверана 12 ліпеня 2016 г.
  3. ^ SIEMIATYCZE – Parafia świętego Andrzeja Boboli (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 12 ліпеня 2016 г.
  4. ^ а б в Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Baciki Średnie (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 12 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 12 ліпеня 2016 г.