Алендры
| Алендры польск. Olendry | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сямятыцкі |
| Гміна | Сямятычы |
| Першыя згадкі | 18 ст. |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°22′41″ пн. ш. 22°55′33″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 54 чал. (2011)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-300 |
| Нумарны знак | BSI |
| Алендры на мапе Польшчы Алендры | |
Але́ндры (па-польску: Olendry, па-падляску: Oléndry[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.
Побач зь вёскаю працякае рака Буг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі палякі і каталікі (парафія сьвятых Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[3]). Меншая частка насяленьня — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход сьвятых Пятра і Паўла ў Сямятычах[4]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вёска была заснаваная на бужанскіх лугах Ганнай Ябланоўскай (уладальніцай сямятыцкіх маёмасьцяў. Для асвоеньня балотаў ля ракі былі тут пасялёныя асаднікі зь Нідэрляндаў, таму першаю назвай вёскі быў Фірстэндорф[5]. У міжваенны пэрыяд Алендры прыналежалі да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. тут пражывала 97 жыхароў (57 каталікоў і 40 праваслаўных, 58 палякаў і 39 беларусаў[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Wieś Olendry - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 145
- ↑ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ↑ Parafia Prawosławna pw. śww. App. Piotra i Pawła w Siemiatyczach (пол.) Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ↑ Tomasz Jaszczołt Uwarunkowania historyczne osadnictwa obszaru powiatu siemiatyckiego do końca XV w. (пол.). Kurier Podlaski. Głos Siemiatycz. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 13 ліпеня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||||||||||