Перайсьці да зьместу

Цацэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цацэлі
польск. Cecele
Дата заснаваньня: XV ст.
Мясцовая назва: Ceceli
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямятыцкі
Гміна: Сямятычы
Насельніцтва: 153 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-300
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°46′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.76667° у. д. / 52.46667; 22.76667Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°46′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.76667° у. д. / 52.46667; 22.76667
Цацэлі на мапе Польшчы
Цацэлі
Цацэлі
Цацэлі

Цацэ́лі (па-польску: Cecele, па-падляску: Cecéli[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія яшчэ 40 гадоў таму карысталіся падляскім дыялектам (цяпер ужо палянізаваліся), праваслаўныя (прыход Спаса Ізбаўніка ў Рагаўцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Сямятычах[3]) па этнічнай ідэнтыфікацыі — польская.

Вёска была заснаваная паўдападобна ў XV ст., першыя пісьмовыя згадкі пра Цацэлі паходзяць з 1580 г., калі была ўласнасьцю сямятыцкай каталіцкай парафіі. Спачатку была вёскаю мужыцкаю, акружанай пасяленьнямі дробнай шляхты мазавецкага паходжаньня. Паьля 1796 г. Цацэлі па рашэньні прускіх уладаў былі адабраныя касьцёлу і перададзеныя ў казну[2]. У міжваенны пэрыяд Агароднікі прыналежалі да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 301 жыхароў (266 праваслаўных, 35 каталікоў, усе пагалоўна былі зпаісаныя палякамі)[4]. Да 1996 г. Цацэлі прыналежалі да праваслаўнага прыходу сьвятых Пятра й Паўла ў Сямятычах, пасьля прайшлі да навастворанага прыходу Спаса Ізбаўніка ў Рагаўцы.

Археалягічная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час археалягічных раскопак 1966—1970 гадоў у Цацэлях быў раскрыты вялікі магільнік з рымскіх часоў. Навукоўцы адносяць яго да вельбарскай культуры і датуюць II-V стагодзьдзямі[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]