Перайсьці да зьместу

Ліворна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліворна
Дата заснаваньня: 1577
Краіна: Італія
Кіраўнік: Люка Сальвэцьці[d]
Плошча:
Вышыня: 3 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0586
Паштовы індэкс: 57121–57128
Нумарны знак: LI
Геаграфічныя каардынаты: 43°33′0″ пн. ш. 10°19′0″ у. д. / 43.55° пн. ш. 10.31667° у. д. / 43.55; 10.31667Каардынаты: 43°33′0″ пн. ш. 10°19′0″ у. д. / 43.55° пн. ш. 10.31667° у. д. / 43.55; 10.31667
Ліворна на мапе Італіі
Ліворна
Ліворна
Ліворна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.livorno.it

Ліворна (па-італьянску: Livorno) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана. Гэта таксама адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. У час Адраджэньня Ліворна быў задуманы як «ідэальны горад». Значнае разьвіцьцё атрымаў з другой паловы XVI стагодзьдзя, дзякуючы апекаваньню роду Мэдычаў. Ліворна быў важным вольным портам, тут дамінавалі пераважна замежныя гандляры.

Паходжаньне Ліворна выклікае спрэчкі, але вядома, што месца было заселенае з эпохі нэаліту. Гэта было пацьверджана знойдзенымі косткамі, а таксама кавалкамі медзі і керамікі, знойдзенымі на пагорках Ліворна ў пячоры паміж Ардэнцай і Мантэнэра. Паселішча этрускаў называлася Лябра[3]. Пазьней горад быў заваяваны рымлянамі. Цыцэрон згадваў Лібурну ў лісьце свайму брату, у якім называў яе Лябронэ[4].

Гарадзкія фартыфікацыі XVII стагодзьдзя.

Упершыню Ліворна згадваецца ў 1017 годзе як невялікая прыбярэжная вёска. Пазьней яна была пад уладай Люкі. У 1077 годзе Матыльда Тасканская пабудавала тут вежу. Пізанская рэспубліка валодала Ліворна з 1103 году і пабудавала тут чатырохвугольны форт дзеля абароны порта[5]. Порт быў разбураны пасьля сакрушальнай паразы пізанскага флёту ў бітве пры Мэлёрыі ў 1284 годзе. У 1399 годзе Піза прадала Ліворна мілянскім Вісконці. У 1405 годзе горад апынуўся ў складзе Генуэскай рэспубліцы, а 28 жніўня 1421 году быў набыты Флярэнтыйскай рэспублікай[5]. Пасьля гэтага Мэдычы зрабілі ў месьце некаторыя зьмены. Паміж 1518 і 1534 гадамі была пабудаваная фартэцыя. Сюды стымулявалася добраахвотнае перасяленьне насельніцтва. Ліворна па-ранейшаму заставаўся даволі нязначнай прыбярэжнай крэпасьцю. Да 1551 году насельніцтва гораду павялічылася да 1562 жыхароў[5].

У эпоху Адраджэньня Ліворна быў задуманы як «ідэальны горад»[5]. У 1577 годзе архітэктар Бэрнарда Буанталенці склаў першы плян[5]. Новы ўмацаваны горад меў пяцікутную канструкцыю, якая ўлучала першапачатковае паселішча. Порт быў абаронены дадатковымі вежамі і ўмацаваньнямі. У канцы 1580-х гадоў Фэрдынанда I Мэдычы, вялікі герцаг Тасканы, абвесьціў Ліворна вольным портам, то бок тавары, якія мусяць прадавацца ў ім, не абкладаліся мытам. Габрэі-сэфарды пачалі іміграваць у Ліворна ў канцы XVI стагодзьдзя пасьля Альгамбрскага эдыкту і наступнага выгнаньня габрэяў з Гішпаніі і Партугаліі. Ліворна за часам стаў адным з найважнейшых партоў усяго Міжземнаморскага басэйну. Тут пасяліліся шматлікія замежнікі, як то французы, галяндцы, ангельцы ды праваслаўныя грэкі.

У канцы XVII стагодзьдзя Ліворна пракрочыў праз час вялікага гарадзкога плянаваньня і пашырэньня. Побач з Старой крэпасьцю была пабудавана новая крэпасьць поруч з гарадзкімі сьценамі і сыстэмай суднаходных каналаў праз навакольлі. Пасьля таго, як у XIII стагодзьдзі Пізанскі порт прыйшоў у заняпад, Ліворна стаў галоўным портам Тасканы. Да 1745 году насельніцтва места павялічылася да 32 534 чалавек[5]. За часам італьянскіх кампаніяў Францускіх рэвалюцыйных войнаў канца XVIII стагодзьдзя Напалеонавыя войскі занялі Ліворна разам з астатняй часткай Тасканы. Кіруючыся кантынэнтальнай сыстэмай, французы забаранілі гандаль зь Вялікабрытаніяй, праз што Ліворна моцна пацярпела. Французы цалкам захапілі Таскану ў 1808 годзе, уключыўшы яе ў склад Напалеонаўскай імпэрыі. Пасьля Венскага кангрэсу аўстрыйскае панаваньне зьмяніла францускае. У 1861 годзе горад увайшоў у склад аб’яднанага Італьянскага каралеўства.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]