Цьвік
Цьвік — выкананы з цьвёрдага мэтала, часьцей за ўсё сталі рэч, з аднаго бока завостраная, а з другога скончаны плоскім капялюшыкам, служыць для злучэньня розных элемэнтаў (звычайна дрэва), іх забіваньнем. Для забіваньня цьвікоў ужываецца малаток. Звычайна, пры працах патрабуючых хуткага забіваньня вялікай колькасьці цьвікоў карыстаюцца электрычнымі ці пнэўматычнымі малаткамі, якія патрабуюць спэцыяльных цьвікоў, злучаных плястыкавым пасам.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У старажытнасьці чалавек вырабляў цьвікі з костак рыбы, шыпоў расьлін, з дрэва цьвёрдых парод.
У эпоху бронзавай культуры зьявіліся першыя мэталічныя цьвікі — літыя і кованыя. Потым цьвікі сталі вырабляцца з меднага і жалезнага дрота.
У наш час цьвікі вырабляюцца ў асноўным з жалеза. У асобных выпадках яны вырабляюцца з латуні, медзі, цынка і іншых матэрыялаў.