Басэйн Дняпра
Басэйн Дняпра — вадазбор ракі Дняпро, разьмешчаны на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Ўкраіны. Агульная плошча — 531.817 км², з якіх на тэрыторыі Ўкраіны разьмешчана 289.000 км², на тэрыторыі Беларусі — 118.000 км².
Вобласьць вадазбору Дняпроўскага басэйну мяжуе на паўночным захадзе з басэйнамі беларускіх рэк Нёман і Заходняя Дзьвіна; на паўночным усходзе — з басэйнам расейскай ракі Волга; на ўсходзе — з басэйнам ракі Северскі Данец; на паўднёвым усходзе — з некалькімі невялікімі вадасховішчамі, рэкі якіх упадаюць у Азоўскае мора; на захадзе — з басэйнам польскай ракі Вісла; на паўднёвым захадзе — з басэйнам Паўднёвага Бугу. Паўднёвы край вадазборнай зоны мяжуе з невялікімі вадасховішчамі, рэкі якіх упадаюць у Чорнае мора. На поўдні водазборнай зоны, на захадзе ад Хэрсону рака праходзіць эстуарый Дняпроўска-Бужанскага ліману па якім яна ўпадае ў Чорнае мора.
Самымі яркімі і найбуйнейшымі рэкамі басэйну зьяўляюцца Дняпро агульнай даўжынёй 2.201 км, Дзясна даўжынёй 1.130 км і Прыпяць даўжынёй 761 км.
Значная частка тэрыторыі Беларусі ляжыць у межах Дняпроўскага басэйну. Галоўны водападзел рачных басэйнаў Беларусі аддзяляе басэйны Дняпра, з аднаго боку, і Заходняй Дзьвіны, Нёману, Бугу, з другога, і праходзіць па найбольш узвышанай частцы тэрыторыі з поўначы на поўдзень — па Аршанскім і Менскім узвышшах, цераз Капыльскую граду і па паўднёва-заходняй ускраіне Палесься.
У басэйне Дняпра працякае 15.380 малых рэк (каля 25 % ад іх агульнай колькасьці ва Ўкраіне) сумарнай даўжынёй 67.156 км, з іх 13.998 рэк даўжынёй 10 км і больш з сумарнай даўжынёй 35.041 км.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.