Барыс Хрусталёў
Барыс Хрусталёў | |
Дата нараджэньня | 21 ліпеня 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | Гомель, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Беларускі політэхнічны інстытут (1970) |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | машынабудаваньне |
Месца працы | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт |
Вядомы як | распрацоўнік аўтаматызаванага пнэўматранспарту матэрыялаў і апаратаў ачысткі прамысловых адкідаў |
Навуковая ступень | доктар навук (1998) |
Узнагароды | |
Бары́с Міха́йлавіч Хрусталё́ў (нар. 1947, Гомель, цяпер Беларусь) — беларускі навуковец-вынаходнік.
Прафэсар (1991) і доктар тэхнічных навук (1998). Акадэмік Беларускай інжынэрна-тэхналягічнай акадэміі (1994) і заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995). Першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі (1997—2000)[2]. Распрацоўнік аўтаматызаванага пнэўматранспарту матэрыялаў і апаратаў ачысткі прамысловых адкідаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). 12-ы рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту (2000—2017)[3]. Кавалер ордэна Айчыны 3-й ступені[4].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (БПІ) па спэцыяльнасьці «цеплазабесьпячэньне і вэнтыляцыя»[2]. Працаваў інжынэрам-наладнікам і сакратаром камсамолу на спэцтрэсьце «Белпрамналадка»[5]. У 1973 годзе пачаў выкладаць у БПІ. У 1983 годзе стаў загаднікам катэдры цеплагазазабесьпячэньня і вэнтыляцыі БПІ ды выдаў кнігу «Пнэўматычны транспарт сыпкіх матэрыялаў» разам з Эмануілам Адэльскім і Львом Клячком[2]. У 1985 годзе скончыў асьпірантуру БПІ[5].
У 1987—1997 гадох быў прарэктарам Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1997 годзе выдаў у суаўтарстве кнігу «Цеплазабесьпячэньне і вэнтыляцыя». У 1998-м выпусьціў кнігу «Пнэўматычны транспарт» разам зь Мікалаем Кісловым. У 1997—2000 гадох займаў пасаду 1-га намесьніка міністра адукацыі Беларусі. Напісаў навуковыя працы пра экалягічна чыстыя і малаадкідныя спосабы перавозу сыпкіх рэчываў, пра павышэньне выніковасьці установак ачысткі забруджаных выкідаў і аб прынцыпах навукова-вытворчай падрыхтоўкі інжынэраў[2].
У 2000—2017 гадох быў рэктарам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту[5]. Пад кіраўніцтвам Хрусталёва стварылі аўтаматызаваны пнэўматранспарт матэрыялаў і апараты ачысткі прамысловых адкідаў, а таксама рэсурсазьберагальныя спосабы вытворчасьці ў будаўніцтве і машынабудаваньні. У 2004 годзе быў абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдаў у суаўтарстве 2-томнік «Тэхнічная тэрмадынаміка»[3]. У 2004—2008 гадох быў сябрам Савету Рэспублікі Нацсходу Беларусі 3-га скліканьня, дзе займаў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаньнях. На 2007 год выдаў 157 навуковых артыкулаў, 14 падручнікаў і 3 манаграфіі. Зрабіў 10 вынаходак і падрыхтаваў 3-х кандыдатаў навук. Таксама ўваходзіў у Прэзыдыюм Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі[5]. Сярод іншага, быў сябрам Навуковай рады Беларускага рэспубліканскга фонду фундамэнтальных дасьледаваньняў (БРФФД)[6].
30 кастрычніка 2009 году Рада Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ўхваліла Пратакол № 4 аб наданьні Хрусталёву годнасьці ганаровага прафэсара[7]. У 2009 годзе быў абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3] і выдаў «Расейска-беларускі слоўнік па інжынэрна-тэхнічным абсталяваньні, сыстэмах і працэсах» разам з Марынай Пшонік на 14 000 словаў (699 старонак, Беларуская навука).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://bis.nlb.by/by/documents/140232
- ^ а б в г Аляксандар Болсун. Хрусталёў Барыс Міхайлавіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 64. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
- ^ а б в Хрусталёў Барыс Міхайлавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 2 лютага 2022 г.
- ^ Хрусталёў Барыс Міхайлавіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 16 сакавіка 2020 г. Праверана 2 лютага 2022 г.
- ^ а б в г Вернасьць альма-матэр, выпрабаваная часам і справай // Вышэйшая школа : часопіс. — 2007. — № 4. — С. 21.
- ^ Уладзімер Сямашка. Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2004 г. № 1172 «Аб некаторых пытаньнях дзейнасьці Беларускага рэспубліканскага фонду фундамэнтальных даследаваньняў» // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 4 кастрычніка 2004 г. Праверана 2 лютага 2022 г.
- ^ Хрусталёў Барыс Міхайлавіч // Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2022 г. Праверана 2 лютага 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |