Барыс Стральцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Стральцоў.
Барыс Стральцоў
Борис Стрельцов.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Барыс Васілевіч Стральцоў
Нарадзіўся 1 сакавіка 1926
вёска Хутар, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Памёр 18 кастрычніка 2009
Менск, Беларусь
Пахаваны Паўночныя могілкі Менску
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст
Гады творчасьці 1963—2009
Жанр Абразок, апавяданьне, аповесьць і раман
Мова Беларуская
Дэбют Зборнік апавяданьняў «Насьледнік» (1963)
Значныя творы Раман «Між крутых берагоў» (1980)
Прэміі Прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2001), Беларускага саюзу журналістаў і Міжнароднай канфэдэрацыі журналісцкіх саюзаў
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Беларусі

Барыс Стральцоў (1926; в. Хутар Быхаўскага раёну, цяпер Беларусь — 2009, Менск) — беларускамоўны пісьменьнік і публіцыст. Адзін з заснавальнікаў навуковай школы беларускай журналістыкі і «кароль» беларускага нарысу. Кандыдат гістарычных навук (1968), доктар філялягічных навук (1978), прафэсар (1979). Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1951 г. паступіў на завочнае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ), які скончыў у 1956 годзе. Працаваў у беларускамоўных газэтах «Чырвоная зьмена», «Літаратура і Мастацтва» і «Зьвязда» (19531969). З 1969 г. загаднік катэдры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ і намесьнік рэдактара часопіса «Весьнік БДУ» (1969—1998). З 1999 г. прафэсар катэдры сацыялёгіі журналістыкі БДУ. Дасьледаваў жанры публіцыстыкі. Аўтар манаграфіяў «Публіцыстычнасьць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры» (1974), «Публіцыстыка: жанры, майстэрства» (1977; прэмія прэзыдэнта РБ 2001 г.)[2], «Дзясятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Асновы літаратурна-мастацкай творчасьці» (часткі 1—2, 1999) і «Асноўныя творчыя мэтады ў журналістыцы» (2000). Мастацкія творы прысьвячаў жыцьцю на вёсцы і клопатам моладзі: зборнікі апавяданьняў «Насьледнік» (1963) і «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі» (1969), аповесьці «Вячэрняя плянэта» (1975) і «Мэтраном памяці» (1977), раман «Між крутых берагоў» (1980), зборнікі абразкоў і апавяданьняў «Чарадзейны туман» (2000)[3] і «Капусьнік, або лад жыцьця» (2007)[4]. Таксама быў аўтарам 4 сцэнароў дакумэнтальных фільмаў і склаў 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў[5].

Ушанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 20-ы Дзень беларускага пісьменства, што ладзіўся ў нядзелю 1 верасьня 2013 г., на будынку раённага цэнтру культуры ў Быхаве адкрылі памятную дошку ў яго гонар[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ілона Іванова. Быхаў запрашае на сьвята // Зьвязда : газэта. — 21 жніўня 2013. — № 155 (27520). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Настаўніку было б 85 // Зьвязда : газэта. — 2 сакавіка 2011. — № 40 (26904). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Стральцоў Барыс // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 197. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
  4. ^ 1 сакавіка - Дзень памяці прафэсара Стральцова Б.В. // Сталічнае тэлебачаньне, 27 лютага 2013 г. Праверана 25 жніўня 2014 г.
  5. ^ Аляксандар Градзюшка. Памёр Барыс Стральцоў // Вэб-журналіст, 19 кастрычніка 2009 г. Праверана 25 жніўня 2014 г.
  6. ^ Ілона Іванова. Сталіца натхненьня // Зьвязда : газэта. — 3 верасьня 2013. — № 164 (27529). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]