Мінімальная зарплата
Падкляса ад | мінімум, кантраляваньне цэнаў |
---|---|
Процілегла | максімальная зарплата |
Мае сьпіс | сьпіс мінімальных зарплатаў паводле краіны |
Мінімальная зарплата — найніжэйшая мяжа аплаты працы, якую наймальнік мае права ўжываць у звычайных умовах цягам звычайнай працягласьці працоўнага часу пры выкананьні абавязкаў працаўніком, якія вынікаюць з заканадаўства і працоўнай дамовы[1].
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На падставе адпаведнага акладу і стаўкі мінімальная зарплата бывае месячная і гадзінная.
- Месячная. Памер вызначаюць з улікам: узроўню налічанай сярэднямесячнай зарплаты па краіне, значэньня росту спажывецкіх цэнаў, узроўню выніковасьці працы і занятасьці, патрэбы працаўніка ў дабротах і паслугах, магчымасьцяў наймальніка. Падлягае індэксаваньню цягам году з улікам інфляцыі. Калектыўная працоўная дамова можа вызначаць вышэйшы за мінімальны памер такой зарплаты.
- Гадзінная. Яе памер вызначаюць шляхам дзяленьня штомесячнага памеру на суадносіны разьліковай нормы працоўнага часу каляндарнага году і колькасьці месяцаў такога году. Зьмяняецца пры зьмяненьні месячнага памеру[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле 4-га артыкула Закону Беларусі 2002 году «Аб вызначэньні і парадку павышэньня мінімальнай заработнай платы», Савет міністраў Беларусі вызначае суадносіны памераў месячнай мінімальная зарплаты і мінімальнага спажывецкага бюджэту пры распрацоўцы прагнозу грамадзка-гаспадарчага разьвіцьця Беларусі з удзелам краёвых аб’яднаньняў наймальнікаў і прафэсійных саюзаў. Штогод ад 1 студзеня Ўрад Беларусі вызначае памер мінімальнай зарплаты. Згодна з 6-м артыкулам, наймальнік абавязаны зрабіць даплаты да памеру мінімальнай зарплаты, калі памер налічанай зарплаты апынуўся ніжэйшым за мінімальную. Пры даплаце не ўлічваюць пакрыцьцё і вызначаныя Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі выплаты па-за выкананьнем працаўніком абавязкаў паводле заканадаўства і працоўнай дамовы[1].
Працоўны кодэкс Беларусі 1999 году ў артыкуле 342 прадугледжваў аднаразовую дапамогу памерам прынамсі ў адну мінімальную зарплату звольненаму пасьля тэрміновай вайсковай службы, якога прынялі на ранейшае месца працы[2].
Ад пачатку 2024 году Ўрад Беларусі пастанавіў павысіць мінімальную зарплату на 13 % (72 рублі) да 626 рублёў[3] (200 даляраў ЗША).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях мінімальнай заработнай платы» // Зьвязда : газэта. — 8 траўня 2014. — № 84 (27694). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ А. Лукашэнка. Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 г. № 296-З // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 21 сьнежня 2020 г. Праверана 29 сьнежня 2023 г.
- ^ У Беларусі з 1 студзеня 2024 году месячная мінімальная зарплата складзе Br626 // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 сьнежня 2023 г. Праверана 29 сьнежня 2023 г.