Галянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Галянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Вайцехава
Вусьце Ашмянка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 12 км

Галя́нка, Алянка, Аля́нскі канал — рака ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Ашмянкі (басэйн Вяльлі). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Вайцехава, упадае ў Ашмянку на паўночны ўсход ад вёскі Агароднікі. На ўсім працягу каналізаваная.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 121