Асклепі

Асклепі з посахам
Асклепі (па-грэцку: Asklēpios) — бог мэдыцыны й лячэньня ў старажытнагрэцкай міталёгіі. Першапачаткова быў народжаны сьмяротным, але за высокае мэдычнае мастацтва атрымаў неўміручасьць.
Паводле легенды, Асклепі зрабіўся сузор’ем Зьмеядзержнік. Згадваецца ў «Іліядзе». Яму прысьвечаны XVI гімн Гамэра і LXVII арфічны гімн. Дзеючая асоба трагедыі Арыстарха Тэгейскага «Асклепі», камэдыяў Антыфана й Філетэра «Асклепі». Сямейства лекараў у Старажытнай Грэцыі паходзілі, як мяркуецца, ад Асклепія. У прыватнасьці, ягонымі нашчадкамі лічыліся Гіпакрат і Арыстотэль.