Арэхаўка (Старадароскі раён)
Арэхаўка | |
трансьліт. Arechaŭka | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Старадароскі |
Сельсавет: | Новадароскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 3 чал. (2013)[1] |
колькасьць двароў: | 2 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1792 |
Паштовы індэкс: | 222912[2] |
СААТА: | 6252808071[3] |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′46.7″ пн. ш. 28°32′43.2″ у. д. / 52.979639° пн. ш. 28.545333° у. д.Каардынаты: 52°58′46.7″ пн. ш. 28°32′43.2″ у. д. / 52.979639° пн. ш. 28.545333° у. д. |
± Арэхаўка |
Арэ́хаўка[4] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Арэхаўка ўваходзіць у склад Новадароскага сельсавету. За 28 км на паўднёвы ўсход ад гораду і чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі на лініі Баранавічы — Асіповічы, 176 км ад Менску. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе празь вёску Паставічы і далей па аўтадарозе Івацэвічы — мяжа Расеі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 19 стагодзьдзі фальварак у Новадароскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе 2 двары, 10 жыхароў; межаваў з хутарам Арэхаўка (5 двароў, 32 жыхары). У 1908 годзе на хутары 1 двор, 10 жыхароў. У лютым — сьнежні 1918 году акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да ліпеня 1920 году — войскамі Польшчы. Ад 1919 году ў БССР. Ад 20 жніўня 1924 году ў Новадароскім сельсавеце Старадароскага раёну Слуцкай, ад 9 чэрвеня 1927 году Бабруйскай акруг. У 1926 годзе хутар (1 двор, 7 жыхароў)[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2013 год — 3 жыхары, 2 двары[1]
- 2010 год — 8 жыхароў
- 1999 год — 25 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Старадарожскі раён // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 5. — Менск, 2014. С. 13
- ^ Ореховка - список улиц. Телефонный код 8-01792(недаступная спасылка) - Белпошта (рас.)
- ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 28 сакавіка 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 448