Арабійскі паўвостраў
Выгляд
(Перанакіравана з «Арабскі паўвостраў»)
Арабійскі паўвостраў (па-арабску: شبه الجزيرة العربية, Шібх аль-джазӣра аль-Арабійя), таксама Ара́бія — паўвостраў у Паўднёва-Заходняй Азіі. Зьяўляецца найбуйнейшым паўвостравам у сьвеце.
На ўсходзе абмежаваны Пэрсыдзкім і Аманскім залівамі. З поўдня абмываецца Арабійскім морам і Адэнскім залівам, з захаду — Чырвоным морам.
Назву атрымаў ад гістарычнай вобласьці Арабія, якая ў старазапаветныя часы ахоплівала ўвесь Арабійскі паўвостраў і паўднёвую частку сучаснага Іраку і была населеная рознымі качавымі плямёнамі.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |