Перайсьці да зьместу

Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «АрССР»)
Саюзная рэспубліка ў складзе СССР
Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
лац. Armianskaja Savieckaja Sacyjalistyčnaja Respublika
па-армянску: Հայկական Խորհրդային Սոցիալիստական Հանրապետություն
Сьцяг Герб
Дэвіз Պրոլետարներ բոլոր երկրների, միացե՜ք
29 лістапада 1920 — 25 сьнежня 1991
Кароткая назва Հայկական ԽՍՀ
Сталіца Ерэван
Афіцыйная мова армянская мова і расейская мова
Форма ўраду савецкая рэспубліка
Валюта савецкі рубель
Наступнік:
Армэнія

Армя́нская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (коратка АрмССР, або Армянская ССР)[a] — саюзная рэспубліка на поўдні СССР і на поўдні Закаўказьзя. Мела мяжу з краінамі: Турэччына і Пэрсыя. Плошча АрмССР 29,8 тыс. км².

Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 3 317 000 чал., зь іх мяшчан 68%. Армянаў у АрмССР было 2 725 000 чалавек паводле стану на 1979 год. Астатнія былі азэрбайджанцы, расейцы й інш.

Армянская ССР ня мела абласьцей і дзялілася на 37 раёнаў.

АрмССР мела 27 местаў, 31 пасёлак гарадзкога тыпу.

Сталіца Армянскае ССР — Ерэван.

Армянская ССР мела горную паверхню, займала Армянскае нагор’е і акружанае гарамі Малы Каўказ. Іх вышыня 3000—4000 м. На паўднёвым захадзе быў міжгорны Арарацкі падол. Надвор’е гарачае. Сярэдняя цеплыня ў перадгор’і ліпеня 24—26°C, студзеня —5°C, ападкаў 200—400 мм у год; у горных мясьцінах — ліпеня 18—20°C, студзеня ад —2 да —14°C, ападкаў да 500 мм.

Рэкі — Аракс і возера Сэван.

Землі рудыя, жоўтыя чорныя й інш.

Лясы ў асноўным у гарах і лісьцевыя. Запаведнікі: Дыліжанскі, Хазроўскі. Быў «Сэванскі народны сад».

У 9—6 стст. да н. э. была на землях АрмССР дзяржава Урарту. У 2-ой палове 1-га тысячагодзьдзя да н. э. у асноўным скалася армянская народнасьць. У 6—3 стст. да н. э. армянскае царства знаходзілася пад уплывам Пэрсіі і Блізкага ўсходу. У 1 ст. да н. э. землі АрмССР былі пад уплывам Парфіі і Грэцыі. У 3—4 стст. армянская дзяржава ў залежнасьці ад Пэрсіі і была падзеленая паміж Пэрсіяю і Грэцыяю. У 7—15 стст. землі АрмССР былі пад уладаю Арабскае дзяржавы, Пэрсіі, Грэцыі. У 13—14 стст. пад уладаю манголаў. У 15—19 стст. землі АрмССР былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсіяю. У 1805—1828 г.г. усход земляў АрмССР далучаны да Расеі (Эрыванская губэрня). У 1861 годзе было скасаванае прыгоннае права. У канцы 19 ст. пачалі стварацца гурткі сацыял-дэмакратаў. У 1902 годзе заснаваны Саюз армянскіх сацыял-дэмакратаў. У 1905 — гурток Расейскае СДРП у Эрывані. У 1917 годзе пачалі стварацца саветы, аднак уладу на землях АрмССР захапілі праціўнікі бальшавікоў — дашнакі. У 1918 годзе землі АрмССР былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі.

Незалежнасьць (1919—1920)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1919 па 1920 гады землі АрмССР сталі часткаю незалежнае Армэніі.

Савецкая ўлада (1920—1991)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920 годзе землі АрмССР захопленыя РСФСР. 29 лістапада 1920 году створаная Армянская ССР. З 12 сакавіка 1922 АрмССР у складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 АрмССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.

Армянская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1958, 1968, 1978)
  • Кастрычніцкай рэвалюцыі (1970)
  • Дружбы народаў (1972)

Камуністычная партыя Армэніі (коратка КПАрм) пачынае сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Армэніі.

Паводле стану на 1 студзеня 1986 году КПГ мела 179 138 сябраў і 7 499 кандыдатаў сябраў партыі. 1 565 000 сябраў рабочых саюзаў, 625 047 сябраў камсамолу.

Пад уладаю бальшавікоў АрмССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб АрмССР перавысіў 1940-ы год у 56 разоў. Найважнейшыя галіны прамысловасьці:

  • каляровая мэталюргія
    • горна-мэталюргічны камбінат Алавэрды
    • медна-малібдэнавыя камбінаты ў Каджаране і Агараку і інш.
  • машынабудаўніцтва — Эрывань, Кіравакан, Ленінакан
    • электратэхнічныя вырабы
    • прыборы
    • станкі
    • вылічальныя машыны
  • хімічная прамысловасьць — Эрыван, Кіравакан, Раздан, Алавэрды
    • серная вада
    • серна-сольная вада
    • штучная гума
    • смолы і плястмасы
    • хімічныя валокны
    • мінэральныя ўгнаеньні й інш.
  • выраб будаўнічых матэрыялаў
  • лёгкая прамысловасьць
    • тэкстыльная
    • гарбарна-абутковая і інш.
  • харчовасмакавая прамысловасьць
    • вінаробства
    • кансэрваваная і інш.

Вытворчасьць электраэнэргіі (паводле стану на 1984) 14,8 млрд кВт/г. Найвялікшыя электрастанцыі — гурт Сэвана-Разданскіх ГЭС.

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальная вытворчасьць Армянскай ССР у сельскай гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 5,4 разы ў параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю. У 1984 годзе быў 281 калгас і 505 саўгасаў. У сельскай гаспадарцы важнае значэньне мелі вырошчваньне вінаграду, агародніна і садавіна. Вальная плошча садоў і агародаў паводле стану на 1984 год — 88 тыс. га, збор 458 тыс. т, у тым ліку вінаграду 228 тыс. т. Пасяўная плошча паводле стану на 1984 год была 449 тыс. га ворыва. Зь іх сеялі 31% зернавыя (пшаніца, ячмень), кармавыя 57%. Вырошчвалі бульбу, садавіну, тытунь, цукровыя буракі. Плошча паліўных земляў 307 тыс. га.

Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьці скаціны і мясной сьвінагадоўлі. Меліся птушкагадоўля, зьверагадоўля, пчалярства. Вальная колькасьць паводле стану на 1985 год буйной рагатай скаціны 875 000, авечак і козаў — 1 969 000. Быў выраб воўны.

Армянская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 760 км, а для возаў — 10 400 км (1984), у тым ліку з цьвёрдым покрывам — 9100 км.

Суднаходзтва не было, акрамя возера Сэван.

У 1984 годзе АрмССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 915 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 13 ВНУ было 57, 5 тыс. студэнтаў, у 66 сярэдніх навучальных установах 47,5 тыс. студэнтаў.

У АрмССР была свая асобная Акадэмія навук, заснаваная ў 1943 годзе.

Было 15 тэатраў.

На 10 000 насельнікаў АрмССР было 37,1 лекараў.

Найбольш вядомым у СССР былі курорты: Арзьні, Джэрмук, Дзіліжан, Сэван, Цахкадзар і інш.

  1. ^ Па-армянску: «Айкакан Совэтакан Соцыалістакан Анрапэтутюн».