Сьпіс рэспублік СССР
Сьпіс рэспублік СССР мае сьпіс т. зв. саюзных рэспублік СССР.
Канстытуцыйны парадак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Канстытуцыі СССР 1977 году (гл. 8, ст. 71) рэспублікі Савецкага саюзу разьмешчаныя ў наступным парадку:
- Расейская СФСР
- Украінская ССР
- Беларуская ССР
- Узбэцкая ССР
- Казаская ССР
- Грузінская ССР
- Азэрбайджанская ССР
- Летувіская ССР
- Малдаўская ССР
- Латвійская ССР
- Кіргіская ССР
- Таджыцкая ССР
- Армянская ССР
- Туркмэнская ССР
- Эстонская ССР
У гэтым жа парадку дэвізы саюзных рэспублік разьмешчаныя на гербе СССР. Парадак прыблізна адпавядае колькасьці насельніцтва на момант стварэньня рэспублік.
Колькасьць саюзных рэспублік у Савецкім Саюзе зьмянялася ад 4 да 16. У момант утварэньня 30 сьнежня 1922 году СССР складаўся з 4 рэспублік (Расейская СФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР, Закаўкаская СФСР). Апошняя, паводле канстытуцыі 5 сьнежня 1936 году была падзеленая на Азэрбайджанскую, Армянскую і Грузінскую ССР, тады жа Казаская АССР і Кіргіская АССР РСФСР былі ператвораныя ў Казаскую ССР і Кіргіскую ССР. У выніку нацыянальна-дзяржаўнага разьмежаваньня савецкіх рэспублік у Сярэдняй Азіі 1924-25 гг. да СССР далучыліся Узбэцкая ССР і Туркмэнская ССР (утвораныя пастановай ЦВК СССР ад 27 кастрычніка 1924, дэклярацыя аб утварэньні прынятая ў лютым 1925 на Ўстаноўчых зьездах рад рэспублік і афіцыйна прынятая на Трэцім зьездзе рад у траўні 1925); 16 кастрычніка 1929 3-і ўсетаджыцкі зьезд рад прыняў дэклярацыю аб пераўтварэньні Таджыцкай АССР у Таджыцкую ССР і 5 сьнежня 1929 ЦВК СССР зацьвердзіў гэтае рашэньне. 31 сакавіка 1940 пасьля далучэньня часткі тэрыторыі, атрыманых СССР ад Фінляндыі па Маскоўскай мірнай дамове 12 сакавіка 1940 Карэльская АССР была ператвораная ў Карэла-Фінскую ССР, але 16 ліпеня 1956 яна была ператвораная зваротна ў Карэльскую АССР РСФСР. У жніўні 1940 былі прынятыя ў СССР Малдаўская ССР (2 жніўня), Летувіская ССР (3 жніўня), Латвійская ССР (5 жніўня) і Эстонская ССР (6 жніўня). На момант распаду (1991) СССР складаўся з 15 саюзных рэспублік.
У парадку памяншэньня плошчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | (у сьвеце) | Рэспубліка | Плошча (км²) | % |
---|---|---|---|---|
1 | 1 | Расейская СФСР | 17,075,200 | 76.62% |
2 | 9 | Казаская ССР | 2,727,300 | 12.24% |
3 | 44 | Украінская ССР | 603,700 | 2.71% |
4 | 52 | Туркмэнская ССР | 488,100 | 2.19% |
5 | 56 | Узбэцкая ССР | 447,400 | 2.01% |
6 | 84 | Беларуская ССР | 207,600 | 0.93% |
7 | 85 | Кіргіская ССР | 198,500 | 0.89% |
— | — | Карэла-Фінская ССР | 172,400 | 0.77% |
8 | 93 | Таджыцкая ССР | 143,100 | 0.64% |
9 | 112 | Азэрбайджанская ССР | 86,600 | 0.39% |
10 | 119 | Грузінская ССР | 69,700 | 0.31% |
11 | 121 | Летувіская ССР | 65,200 | 0.29% |
12 | 122 | Латвійская ССР | 64,589 | 0.29% |
13 | 130 | Эстонская ССР | 45,226 | 0.20% |
14 | 135 | Малдаўская ССР | 33,843 | 0.15% |
15 | 138 | Армянская ССР | 29,800 | 0.13% |
У парадку памяншэньня колькасьці насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па дадзеных перапісы 1989 году.
Месца | Рэспубліка | Насельніцтва | % |
---|---|---|---|
1 | Расейская СФСР | 147,386,000 | 51.40% |
2 | Украінская ССР | 51,706,746 | 18.03% |
3 | Узбэцкая ССР | 19,906,000 | 6.94% |
4 | Казаская ССР | 16,711,900 | 5.83% |
5 | Беларуская ССР | 10,151,806 | 3.54% |
6 | Азэрбайджанская ССР | 7,037,900 | 2.45% |
7 | Грузінская ССР | 5,400,841 | 1.88% |
8 | Таджыцкая ССР | 5,112,000 | 1.78% |
9 | Малдаўская ССР | 4,337,600 | 1.51% |
10 | Кіргіская ССР | 4,257,800 | 1.48% |
11 | Летувіская ССР | 3,689,779 | 1.29% |
12 | Туркмэнская ССР | 3,522,700 | 1.23% |
13 | Армянская ССР | 3,287,700 | 1.15% |
14 | Латвійская ССР | 2,666,567 | 0.93% |
15 | Эстонская ССР | 1,565,662 | 0.55% |
У парадку памяншэньня шчыльнасьці насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Рэспубліка | Шчыльнасьць |
---|---|---|
1 | Малдаўская ССР | 128.2 |
2 | Армянская ССР | 110.3 |
3 | Украінская ССР | 85.6 |
4 | Азэрбайджанская ССР | 81.3 |
5 | Грузінская ССР | 77.5 |
6 | Летувіская ССР | 56.6 |
7 | Беларуская ССР | 48.9 |
8 | Узбэцкая ССР | 44.5 |
9 | Латвійская ССР | 41.3 |
10 | Таджыцкая ССР | 35.7 |
11 | Эстонская ССР | 34.6 |
12 | Кіргіская ССР | 21.4 |
13 | Расейская СФСР | 8.6 |
14 | Туркмэнская ССР | 7.2 |
15 | Казаская ССР | 6.1 |
Альфабэтны парадак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парадак альфабэтны, нумары па карце: