Перайсьці да зьместу

Пэрсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пэрсыя»)
Сучасная правінцыя Фарс

Пэ́рсія — латынізаваная назва гістарычнай вобласьці Парс у паўднёвым Іране, якая выкарыстоўвалася ў заходніх краінах да 1935 году як назва ўсяго Ірана. У гісторыі тэрмін Пэрсія таксама выкарыстоўваецца ў дачыненьні да Пэрсыдзкай імпэры Ахемэнідаў (VI — IV стагодзьдзяў да н. э.) і Сасанідаў (III — VII стагодзьдзяў н. э.).

Назва паходзіць ад вобласьці «Парсуаш» (старажытна-грэц. «Пэрсыда», цяпер Фарс) на беразе Пэрсыдзкага заліва, дзе жылі плямёны, якія стварылі імпэрыю Ахемэнідаў.

Этнонім пэрсы таксама ўжываецца да носьбітаў новапэрсыдзкай мовы, або фарсі, для адрозьненьня іх ад іншых жыхароў Ірана, частка зь якіх таксама кажа на мовах іранскага гурта (курды, бэлуджы і г. д.).

Пэрсія — месца ўзьнікненьня такіх рэлігій, як Вера Бахаі і Зораастрызм.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]