Перайсьці да зьместу

Вінцэнта Завадзкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вінцэнта Завадзкая
Wincenta Zawadzka
Магілы сям’і Завадзкіх на Антокалі (Вільня)
Магілы сям’і Завадзкіх на Антокалі (Вільня)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вінцэнта Жаўкоўская
Псэўданімы W.A.L.Z.
Нарадзілася 1824
Памерла 27 жніўня 1894(1894-08-27)
Пахаваная
Сужэнец Адам Завадзкі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Мова польская
Значныя творы «Літоўская кухарка» (1854)
Творы ў Вікікрыніцах
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завадзкая.

Вінцэ́нта (Вінцэнтына, Вінцэнціна) Зава́дзкая з Жаўко́ўскіх[1] (па-польску: Wincenta Zawadzka z domu Żółkowska; псэўданім: W.A.L.Z.; к. 1824 — 27 жніўня 1894[2]) — аўтарка папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская кухарка» (Kucharka litewska…, Вільня, 1854), якая вытрымала каля 15 перавыданьняў на працягу 60 гадоў. Жонка віленскага выдаўца Адама Завадзкага.

Дачка віленскага друкара і кнігара Аляксандра Жалкоўскага. У 1843 року выйшла за выдаўца Адама Завадзкага[3].

Рэдагавала «Гаспадыню літоўскую» Ганны Цюндзявіцкай[1]. У 1843 року ў Вільні выдала ўласную кнігу «Kucharka litewska» пад псэўданімам W.A.L.Z.

  1. ^ а б  Odyniec, Wacław Przedmowa // Kucharka litewska / Wincenta Zawadzka. — Olsztyn: Wydawnictwo Pojezierze, 1985. — С. V—XI. — ISBN 83-7002-253-7
  2. ^ Słownik pseudonimów pisarzy polskich. XV w. — 1970 / Edmund Jankowski (red.). — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1996. — Т. 4: A-Ż. Nazwiska. — ISBN 83-04-04329-7
  3. ^  Cybulski, Radosław Józef Zawadzki — księgarz, drukarz, wydawca. — Wrocław: Ossolineum, 1972. — С. 235.
  • Odyniec Wacław. Przedmowa // Wincenta Zawadzka. Kucharka litewska. — Olsztyn: Wydawnictwo Pojezierze, 1985, ss. V—XI. ISBN 83-7002-253-7

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]