Андрэ Буракоўскі
| Андрэ Буракоўскі | ||
|---|---|---|
| Рост | 186 см[1] | |
| Вага | 93 кг | |
| Пазыцыя | скрайні нападнік, нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 9 лютага 1995[1] (31 год) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Чыкага Блэкгокс | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 23, 2013 Вашынгтон Кэпіталз | |
| Гульнявая кар’ера | 2011 — цяпер | |
Андрэ Буракоўскі (па-швэдзку: André Burakovsky; нар. 9 лютага 1995 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Чыкага Блэкгокс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2013 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вашынгтон Кэпіталз» у першым раўндзе пад агульным 23 нумарам[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец запачаткаваў сваю прафэсійную кар’еру ў веку 16 гадоў у клюбе «Мальмё Рэдгокс», які на той час спаборнічаў у другім швэдзкім хакейным дывізіёне. У 2012 годзе быў задрафтаваны расейскім СКА на драфце КХЛ, а праз год быў абраны «Вашынгтон Кэпіталз» ужо на драфце НХЛ.

4 верасьня 2013 году склаў кантракт з клюбам з ЗША тэрмінам на тры гады[4]. Спачатку нядоўгі час правёў у клюбе «Эры Отэрз». У кастрычніку 2014 году дэбютаваў у НХЛ, зьявіўшыся ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз». Гулец у першым сваім матчы адзначыўся закінутай шайбай, стаўшы 13-м гульцом «Вашынгтон Кэпіталз», які здолеў такое зрабіць. З сэзону 2015—2016 гадоў ужо стала замацаваўся ў асноўным складзе. 4 ліпеня 2017 году хакеіст склаў новы 2-гадовы кантракт з «Вашынгтон Кэпіталз» на 6 мільёнаў даляраў[5]. У сэзоне 2017—2018 гадоў Буракоўскаму спатрэбілася апэрацыя на вялікім пальцу пасьля таго, як ён атрымаў траўму ў гульні супраць «Флорыды Пантэрз». Чакалася, што швэд прапусьціць ад шасьці да васьмі тыдняў[6][7]. Вярнуўся да клюбных шыхтаў ужо празь некалькі тыдняў, прапусьціўшы 20 гульняў[8].
Буракоўскі выбыў праз пашкоджаньне за час плэй-оф Кубка Стэнлі 2018 году, прапусьціўшы рэшту першага раўнду супраць «Каламбус Блю Джэкетс»[9]. Вярнуўшыся гулец амаль не здабываў пункты, закінуўшы двойчы толькі клюбу «Тампа Бэй Лайтнінг» у сёмай вырашальнай гульні. 7 чэрвеня стаў уладальнікам Кубка Стэнлі.
28 чэрвеня 2019 году Буракоўскі быў абменены ў «Каларада Эвэланш» у абмен на Скота Касмачака, а таксама другі і трэці выбар на драфце 2020 году[10]. 15 ліпеня 2019 году гулец узгадніў гадавы кантракт з каларадаўскім клюбам на суму 3,25 мільёнаў даляраў[11]. Дэбютаваў у складзе новай каманды 3 кастрычніка ў матчы супраць «Калгары Флэймз»[12]. Гулец замацаваўся ў складзе, гуляючы пераважна ў другім зьвяне. 10 траўня 2021 год закінуў сваю сотую шайбу ў сваёй кар’еры[13]. 12 сьнежня 2021 году Буракоўскі зрабіў свой першы хет-трык у кар’еры ў гульні супраць «Флорыды Пантэрз» на Бол-Арэне[14]. У 2022 годзе зноў прабіўся ў фінал Кубка Стэнлі, закінуўшы пераможную шайбку ў авэртайме першага матчу супраць «Тампа Бэй Лайтнінг»[15]. Яшчэ адзін гол швэд здабыў у другім матчы, а ягона каманда перамагла зь лікам 7:0. Пасьля гэтага хакеіст зноў зламаў вялікі палец, што выключыла яго з складу, аднак «Каларада Эвэланш» безь яго стаў уладальнікам Кубка Стэнлі[16]. 13 ліпеня 2022 году як вольны агент далучыўся да «Сіетл Кракена», склаўшы пяцігадовы кантракт на 27,5 мільёнаў даляраў[17].
Хакеіст згуляў першую палову сэзона 2022—2023 гадоў, але 7 лютага атрымаў траўму ў матчы супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз» і выбыў да канца сэзону. Ён вярнуўся да складу «Кракена» толькі перад сэзонам 2023—2024 гадоў[18], але згуляў толькі ў шасьці гульнях, атрымаўшы чарговую траўму[19]. Па заканчэньні сэзону 2024—2025 гадоў, свайго трэцяга ў складзе «Кракена», Буракоўскі быў абменены ў «Чыкага Блэкгокс» на Жазэфа Вэлено 21 чэрвеня 2025 году[20].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45159/sweden — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ выгрузка зьвестак Freebase — Гугл.
- ↑ «Andre Burakovsky prospect profile». HockeysFuture.com.
- ↑ «Capitals sign Andre Burakovsky». Washington Capitals.
- ↑ «Capitals ink Burakovsky to 2-year, $6M deal». The Sports Network.
- ↑ «Capitals’ Andre Burakovsky has thumb surgery, expected to miss six to eight weeks». The Washington Post.
- ↑ «Burakovsky of Capitals to miss 6-8 weeks». NHL.
- ↑ «#CapsRangers Skate Shavings: You Again». NHL.
- ↑ «Burakovsky out rest of first round for Capitals against Blue Jackets». NHL.
- ↑ «Burakovsky traded to Avalanche by Capitals». NHL.
- ↑ «Avalanche signs Andre Burakovsky». Colorado Avalanche.
- ↑ «Avalanche opens new season with Victory over Flames». Colorado Avalanche.
- ↑ «Avalanche top Golden Knights». ESPN.
- ↑ «Andre Burakovsky hat trick propels Avalanche to victory over Panthers». Denver Post.
- ↑ «Kuemper, Avalanche battle for 'resilient win' in Cup Final opener». Sportsnet.
- ↑ «Avalanche’s Andre Burakovsky played with broken ankle. He couldn’t get back from broken thumb». Denver Post.
- ↑ «Four Cups, Three new Kraken». Seattle Kraken.
- ↑ Baker, Geoff. Kraken's Andre Burakovsky returns after 8 months since last full NHL game // Seattle Times, 28.09.2023 г. Архіўная копія ад 03.10.2023 г.
- ↑ Kraken's Burakovsky out 6-8 weeks with upper-body injury. Sportsnet (22.10.2023).
- ↑ Blackhawks acquire Andre Burakovsky from Kraken for Joe Veleno. NHL (21.06.2025).