Перайсьці да зьместу

Народны хор імя Цітовіча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Народны хор Беларусі імя Цітовіча
Гады з 1952 г.
Месца ўтварэньня Вялікае Падлесьсе, Ляхавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць
Мова беларуская, расейская
Жанр клясычная музыка
Удзельнікі Міхаіл Дрынеўскі, Іван Абразевіч, Юры Паўлішын, Пётар Глушчук
Былыя ўдзельнікі Генадзь Цітовіч
belhor.by

Нацыяна́льны акадэмі́чны наро́дны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча — музычны калектыў Беларусі, заснаваны 28 лютага 1952 году ў в. Вялікае Падлесьсе (Ляхавіцкі раён, Беларуская ССР) дырыгентам Генадзем Цітовічам у якасьці народнага хору[1]. З 1959 г. месьціцца ў Менску. На 2016 г. улучаў аркестровую, балетную і харавую групы.

  • 2003 г. — галоўная ўзнагарода міжнароднага фэстывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» (Беласток, Польшча)
  • 1989 г. — «Срэбраны кубак» міжнароднага фэстывалю «Красавіцкая вясна» (Карэя)
  • 1968 г. — вялікі залаты мэдаль 9-га міжнароднага фэстывалю студэнтаў (Баўгарыя)
  • 1955 г. — залаты мэдаль 5-га міжнароднага фэстывалю моладзі і студэнтаў (Масква, Расейская СФСР)

У 1959—1964 гадах — Беларускі дзяржаўны ансамбль песьні і танцу зь сядзібай у Менску. У 1965—1983 гадах — Дзяржаўны народны хор БССР. У 1983—1987 гадах — Дзяржаўны акадэмічны народны хор БССР. У 1987—2002 гадах — Дзяржаўны акадэмічны народны хор Беларусі імя Генадзя Цітовіча. З 2002 году сучасны назоў — Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча (НАНХРБ Цітовіча). 10 верасьня 2004 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 1129 зрабіў хор дзяржаўнай установай[2] (Менск, пл. Парыскай камуны, д. 1). У 2002—2007 гадах хор даваў больш за 60 канцэртаў за год: 2002 год — 74, 2003 год — 71, 2004 год — 72, 2005 год — 72, 2006 год — 62, 2007 год — 76. На 2016 год ад заснаваньня хор выступаў за мяжой у 3 краінах Азіі (Карэя, Кітай, Турэччына), 14 краінах Эўропы (Баўгарыя, Вугоршчына, Летува, Малдова, Нямеччына, Польшча, Расея, Румынія, Славаччына, Сэрбія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія) і Канадзе.

Мастацкі кіраўнік:

Галоўны хормайстар:

  1. ^ Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 28 лютага 2012. — № 39 (27154). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Аб калектыве (гісторыя) // Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, 2016 г. Праверана 16 чэрвеня 2016 г.