Дудка (інструмэнт)
Ду́дка — агульная назва народных музычных інструмэнтаў сямейства прадольных флейтаў (сапелі, сьвірэлі, сапілкі) у Беларусі, Расеі, Украіне[1].
Дудка — народны музычны духавы інструмэнт, які складаецца з бузіннай трасьціны ці чароту і мае некалькі бакавых адтулін, а для ўдзіманьня — муштучок. Існуюць падвойныя дудкі: у дзьве складеныя трубкі дзьмуюць праз адзін агульны муштук[2].
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дудка ўяўляе зь сябе трубку з ігральнымі адтулінамі і сьвістковым прыстасаваньнем. Дудкі вылучаюцца памерамі (даўжыня ад 20 да 50 см), формай трубак (існуюць конусападобныя, роўныя, з пашырэньнем, звужэньнем канцоў), колькасьцю гральных адтулінаў, канструкцыяй сьвістковае прылады. Дзеля вырабу ўжываюць клён, ясень, ляшчыну, граб, сасну, ліпу, крушыну. У сучаснай практыцы прымяняюць алюмін і эбаніт. Бываюць цэльныя і разборныя.
Адмены
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сапілка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ва Ўкраіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка (сапель), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць дуду.
Дудка-паршнёўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымала распаўсюджаньне ў Заходняй Беларусі. Уяўляе зь сябе цыліндрычную драўляную трубку са сьвістковым прыстасаваньнем, у якую ўстаўлены шпунт зь дзяржальнам. Гуказдабыцьцё зьдзяйсьняецца падачай струменю паветра і рытмічных, хістальных рухаў шпунта, якія вызначаюць вышыню гуку (даўжыня паветранага слупа ўнутры камля адваротна прапарцыйная вышыні здабытага гуку). Так, самы ніжні гук утвараецца ў максымальна адкрытым становішчы шпунта, самы высокі — у самым закрытым становішчы. Дудка-паршнёўка — слыхавы інструмэнт безь фіксаванага строю. Ігра на ім зьвязаная найперш са слухавымі адчуваньнямі выканаўцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ БСЭ: Дудка(недаступная спасылка)
- ^ Дудка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скорабагатчанка А. Беларускія народныя музычныя інструменты XX стагоддзя. — Беларуская навука, 2001. — 398 с. — ISBN 985-08-0056-9