Салома

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саламяная птушка

Салома — сухія сьцеблы зёлкавых і бабовых зерневых культур, якія застаюцца пасьля малацьбы, а таксама сьцеблы льна, канопляў, кенафа і іншых расьлінаў, вызваленыя ад лісьця, суквецьцяў, насеньня.

Выгляды саломы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьніваюць азімую і яравую салому, зёлкавую і бабовую, а па выглядах расьлінаў — пшанічную, жытнюю, ячменную, ільняную, канапляную і іншыя. Добрая зёлкавая салома — сьветлая, бліскучая, пругкая; доўгаляжаўшая — крохкая, пыльная, часта з рэзкім пахам.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хімічны склад і пажыўнасьць залежаць ад віду расьлінаў, клімату, спосабаў уборкі, малацьбы, захоўваньня і іншых фактараў. У саломе 35—45% клятчаткі і іншых складаных цяжкапераварымых вугляводаў, 2—6% пратэіна (у бабовай 4—9%), 1,2—2% тлушча, 4—7% залы. У 100 кг прасяной саломы ў сярэднім 40 кармавых адзінак і 2,3 кг пераварымага пратэіна, у ячменнай — 33 кармавыя адзінкі і 1,3 кг пераварымага пратэіна. У яравой саломе больш пратэіна, менш клятчаткі, таму пажыўнасьць яе вышэй, чым у азімай.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэкаратыўныя вырабы з саломы

Выкарыстаньне ў якасьці корму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салому зерневых культур выкарыстоўваюць у кармленьні, у асноўным буйнага рагатага быдла. З прычыны невысокай пажыўнасьці і пераварымасьці, салому выкарыстоўваюць, галоўным чынам, для наданьня рацыёну неабходнага аб’ёму, або як дадатак да рацыёнаў зь вялікай колькасьцю сакавітых кормаў. Для павелічэньня спажыўнасьці саломы ўжываюць розныя спосабы падрыхтоўкі — драбненьне, запарваньне, абмешваньне, апрацоўку хімічнымі рэчывамі. Распаўсюджанае таксама грануляваньне саломы ў сумесі з канцэнтратамі і штучна высушанай травой. Быдлу можна скормліваць усе выгляды саломы, акрамя грэчкавай, якая часам выклікае пачырваненьне скуры, сып, пухліны суставаў.

Выкарыстаньне ў якасьці матэрыялу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салому выкарыстоўваюць таксама на подсьціл сельскагаспадарчым жывёлінам і як сыравіну для вырабу саманнай цэглы, ізаляцыйных пліт, мацюкоў.

Тэкстыльныя валокны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салома льна, канопляў — сыравіна для атрыманьня трэсты, зь якой вылучаюць тэкстыльныя валокны.

Выкарыстаньне ў якасьці хімічнай сыравіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Нямеччыне праводзіліся дасьледаваньні па выкарыстаньні саломы ў якасьці сыравіны для сухой перагонкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]