Перайсьці да зьместу

Анатоль Дзятлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Сьцяпанавіч Дзятлаў
рас. Анатолий Степанович Дятлов
Дата нараджэньня 3 сакавіка 1931
Месца нараджэньня Атаманава, Краснаярскі край, СССР
Дата сьмерці 13 сьнежня 1995 (64 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг СССР СССР, Сьцяг Украіны Украіна
Месца вучобы
Занятак nuclear engineer
Месца працы
Жонка Ізабэла Іванаўна Дзятлава
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзятлаў.

Анато́ль Сьцяпа́навіч Дзя́тлаў (3 сакавіка 1931 — 13 сьнежня 1995) — колішні намесьнік галоўнага інжынэра па эксплюатацыі Чарнобыльскай АЭС.

Паводле афіцыйнай (усё больш аспрэчваемай у апошні час) вэрсіі прызнаны адным зь вінаватых у катастрофе на ЧАЭС.

А. С. Дзятлаў нарадзіўся ў 1931 годзе, у сяле Атаманава Краснаярскага краю. У 1945 паступіў у Нарыльскі горна-матэлюргічны тэхнікум. У 19531959 навучаўся ў Маскоўскім інжынэрна-фізычным інстытуце па спэцыяльнасьці «аўтаматыка і электроніка», па сканчэньні атрымаў дыплём з адзнакай. Працаваў на суднабудаўнічым заводзе ім. Ленінскага камсамолу ў Камсамольску-на-Амуры. У 1973 перавёўся на Чарнобыльскую АЭС, якая яшчэ ўзводзілася.

Катастрофа на ЧАЭС

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Чарнобыльская катастрофа

Дзятлаў атрымаў вялікую дозу радыяцыі — каля 550 бэр[1]. Быў асуджаны на 10 гадоў калёніі агульнага рэжыму па артыкуле 220 ч. 2 УК УССР і, нягледзячы на захворваньні, у адпаведнасьці зь якімі асуджаны прыпыняе адбываньне пакараньня, быў этапаваны пасьля суда ў Кіеў, у Лук’янаўскую турму і далей у калёнію ў пасёлак Крукава.

Праз чатыры гады, пасьля афіцыйных лістоў за подпісам акадэміка Сахарава і іншых самавітых дзеячоў навукі, быў датэрмінова вызвалены ў сувязі з захворваньнем. Лекаваўся ў апёкавым цэнтры ў Мюнхэне. 13 сьнежня 1995 г. Дзятлаў памёр ад сэрцавай няздатнасьці, што сталася сьледзтвам прамянёвай хваробы.

А. С. Дзятлаў узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны і Працоўнага Чырвонага Сьцягу.

  1. ^ А.С.Дятлов. Чернобыль. Как это было Праверана 17 красавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]