Аляксей Панкавец
Аляксей Панкавец | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 красавіка 1981[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997 | Атака Менск | 16 (2) |
1998 | Камунальнік[d] | 5 (0) |
1999 | Менск-2 | 12 (4) |
2000—2002 | Тарпэда Менск | 78 (2) |
2003—2006 | Гомель | 110 (8) |
2007—2008 | Харкаў[d] | 56 (0) |
2009 | Менск | 11 (0) |
2010—2011 | Дынама Берасьце | 61 (0) |
2012 | Дынама Менск | 15 (1) |
2013—2017 | Тарпэда-БелАЗ | 130 (1) |
Зборныя | ||
2001—2004 | Беларусь (да 21) | 17 (0) |
2006 | Беларусь | 2 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2023— | Дайнава B Алітус[d] |
Аляксе́й Панкаве́ц (нар. 18 красавіка 1981 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[4]. На сёньня працуе трэнэрам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за каманды «Атака-Аўра» (Менск), слонімскі «Камунальнік», «Тарпэда-МАЗ» (Менск). З 2003 году бараніў колеры «Гомля». Узімку 2007 году перайшоў ва ўкраінскі клюб «Харкаў»[5]. Дэбютаваў за клюб 4 сакавіка 2007 году ў матчы супраць «Мэталіста» (0:0)[6]. У студзені 2012 году падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[7], але ў менскім клюбе ня здолеў стаць гульцом асноўнага складу.
У студзені 2013 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[8]. У жодзінскім клюбе хутка замацаваўся на пазыцыі левага абаронцы. Сэзон 2014 году распачаў на лаўцы запасных. У сярэдзіне сэзону некаторы час выкарыстоўваўся як левы паўабаронца, але потым вярнуўся на левы флянг абароны. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з жодзінцамі[9]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным левым абаронцам каманды, толькі канец сэзону быў вымушаны прапусьціць праз траўмы. У студзені 2016 году зноў падоўжыў пагадненьне з «Тарпэда-БелАЗ»[10], у новым сэзоне стаў капітанам каманды. 30 красавіка 2016 году, згуляўшы супраць «Крумкачоў», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клюб Сяргея Алейнікава[11]. У студзені 2017 году стала вядома, што Панкавец застанецца ў Жодзіне і на наступны сэзон[12]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2017 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Тарпэда-БелАЗ»[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За нацыянальную зборную Беларусі правёў два матчы.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 2018 году завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў «Тарпэда-БелАЗ»[14], дзе неўзабаве стаў памочнікам галоўнага трэнэра. У жніўні 2019 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[15]. Пакінуў жодзінскі клюб па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2021 году[16]. У тым жа месяцы атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[17].
У студзені 2022 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб менскага «Дынама» ў якасьці трэнэра па агульна фізычнай падрыхтоўцы[18]. Пасьля прызначэньня ў канцы 2022 году новым галоўным трэнэрам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі ня трапіў у ягоны штаб[19]. У лютым 2023 году як трэнэр прыяднаўся да летувіскай «Дайнавы», дзе пачаў дапамагаць Сяргею Кузьняцову ў асноўнай камандзе, а таксама ачоліў рэзэрвовую каманду «Дайнава Б» у Трэцяй лізе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 30 | 0 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksey Pankovets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alyaksey Pankavets // FBref (мн.)
- ^ а б в ALEKSEY PANKOVETS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Клуб Алейникова. Алексей Панковец. Кучук учил «выжимать сцепление» (рас.)
- ^ ФК «Харьков» подписал Панковца(недаступная спасылка)
- ^ Украина. «Харьков» (Харьков) — «Металлист» (Харьков). championat.ru
- ^ Алексей Панковец стал футболистом минского «Динамо». pressball.by
- ^ Алексей Панковец перешел в «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ"
- ^ "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
- ^ Клуб Алейникова. Алексей Панковец. Кучук учил “выжимать сцепление”
- ^ Алексей Панковец продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" Архіўная копія ад 13 студзеня 2017 г.
- ^ Панковец завершил карьеру игрока и вошел в тренерский штаб «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Панковец завершил карьеру игрока и вошел в тренерский штаб «Торпедо-БелАЗ»
- ^ Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории "В"
- ^ Зеневич, Панковец и Ржевский покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ^ В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А"
- ^ Артем Челядинский. Приставка и. о. не давила Праверана 5 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 6 лютага 2022 г.
- ^ Вадим Скрипченко определился с кандидатурами ассистентов в минском "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Атака» Менск
- Футбалісты клюбу «Менск-2»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Харкаў»
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты