Аляксей Вакуліч
| Аляксей Вакуліч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1998[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 179 см[2] | |
| Вага | 65 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Менск | |
| Нумар | 24 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | Менск | 1 (0) |
| 2018 | Энэргетык-БДУ | 12 (0) |
| 2018 | Баранавічы | 12 (3) |
| 2019—2020 | Смалявічы | 40 (6) |
| 2020—2021 | Велес[d] | 28 (0) |
| 2021 | Рух Берасьце | 9 (0) |
| 2022—2023 | Дынама Менск | 45 (0) |
| 2024 | Арсэнал Тула | 5 (0) |
| 2024 | → Дынама Берасьце | 12 (0) |
| 2025— | Дынама Менск | 9 (0) |
| Зборныя | ||
| 2016 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Аляксе́й Ваку́ліч (нар. 24 чэрвеня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец ДЮСШ гораду Івацэвічы. Юнаком трапіў у структуру гарадзенскага «Нёмана», дзе ў 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У студзені 2016 году малады паўабаронца далучыўся да складу «Менску»[4], дзе таксама пачаў пераважна выступаць за дубль. 23 траўня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі зьявіўся на замену напрыканцы матчу супраць «Гарадзеі» (2:1). Гулец таксама згуляў за асноўную каманду «Менску» ў адным матчы Кубка Беларусі. У сакавіку 2017 году гуляў у чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць БАТЭ, аднак пазьней больш не прыцягваўся да асноўнай каманды «мяшчанаў», выступаючы выключна за дубль.
У лютым 2018 году праглядваўся ў «Смалявічах», але беспасьпяхова[5]. Пачатак сэзону 2018 году напаткаў гульца з складзе «Энэргетыка-БДУ»[6]. У жніўні 2018 году перабраўся ў «Баранавічы»[7]. У сьнежні 2018 году дапоўніў склад «Смалявічаў»[8]. Паводле вынікаў сэзону 2019 году дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У 2020 годзе заставаўся асноўным гульцом смалявічцаў. У ліпені 2020 году пакінуў клюб[9].
У жніўні 2020 году далучыўся да складу расейскага клюбу «Велес»[10], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У 2021 годзе стаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 году стала вядома, што расейскі клюб ня будзе падаўжаць пагадненьне з футбалістам[11], і неўзабаве той падпісаў двухгадовы кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[12]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе берасьцейскае дружыны. 7 кастрычніка 2021 году ў матчы супраць менскага «Дынама» быў выдалены з поля на 30-й хвіліне за грубую гульню. У выніку «Рух» саступіў зь лікам 1:3, а абаронца атрымаў дыскваліфікацыю на 6 матчаў, якая апасьля была скарочаная да 4 матчаў. Гулец больш не зьяўляўся на полі ў сэзоне 2021 году.
У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, склаў працоўную дамову з сталічным «Дынама»[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе дынамаўцаў, але ўвосень пачаў часам заставацца на лаве рэзэрвовых. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне зь менскім клюбам[14]. У сьнежні 2023 году далучыўся да складу расейскага «Арсэналу»[15]. У ліпені 2024 году вярнуўся на радзіму, на правах арэнды далучыўшыся да берасьцейскага «Дынама»[16]. У студзені 2025 году стала вядома, што Вакуліч вярнуўся ў сталічнае «Дынама»[17][18].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 2016 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Дасягненні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Энэргетык-БДУ | 2018 | Першая ліга | 12 | 0 |
| Баранавічы | 12 | 3 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksey Vakulich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2025/alyaksej-vakulich4
- ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/vakulich-aleksei
- ^ Вакулич подписал контракт с «Минском» (рас.)
- ^ Лухтанов, Завадский на просмотре в «Смолевичах», Карп, Вакулич покинули команду (рас.)
- ^ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? Архівавана 6 мая 2019. (рас.)
- ^ Нулевая ничья. Чем закончилась встреча ФК «Барановичи» со «Слонимом-2017»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (рас.)
- ^ Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи» (рас.)
- ^ Вакулич сменил "Смолевичи" на российский "Велес" (рас.)
- ^ "Велес" не стал продлевать контракт с Вакуличем (рас.)
- ^ "Рух" объявил о подписании контракта с Вакуличем (рас.)
- ^ Алексей Вакулич будет выступать за минское "Динамо" (рас.)
- ^ Бегунов и Вакулич продлили контракты с минским "Динамо" (рас.). football.by (2022-12-06). Праверана 2022-12-12 г.
- ^ Не только Бахар. Тульский "Арсенал" представил двух новичков из минского "Динамо" (рас.)
- ^ Тульский "Арсенал" отдал Алексея Вакулича в аренду в клуб белорусской высшей лиги (рас.)
- ^ Аляксей Вакуліч вярнуўся ў нашу каманду. Афіцыйны сайт ФК «Дынама».
- ^ Алексей Вакулич вернулся в минское "Динамо" (рас.). Football.by (2025-01-06). Праверана 2025-03-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Велес» Масква
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Тула
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Беларускія футбалісты