Перайсьці да зьместу

Аляксандар Яцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Яцкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1985(1985-01-04)[1] (39 гадоў)
Рост 182 см
Вага 74 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004 Дынама-Юні[d] 27 (1)
2005—2007 Верас[d] 72 (14)
2008 Дарыда 14 (1)
2008—2011 Нафтан 91 (6)
2012—2015 Тарпэда-БелАЗ 93 (11)
2015 Белшына 11 (3)
2016—2019 Слуцак 74 (5)
2019—2022 Крумкачы 90 (37)

Аляксандар Яцкевіч (нар. 4 студзеня 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Гуляў за менскае «Дынама-Юні», а потым за нясьвіскі «Верас». У 2008 годзе трапіў у ждановіцкую «Дарыду», а ўжо улетку таго ж году перайшоў у «Нафтан», за які доўгі час гуляў у асноўным складзе. У студзені 2012 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ». У жодзінскім клюбе зь цягам часу здолеў стаць асноўным нападнікам, але не адрозьніваўся вялікай колькасьцю забітых галоў. Сэзон 2013 году пачаў як гулец запасу, але пасьля траўмы Дзьмітра Платонава зноў вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

Сэзон 2014 году згуляў выдатна, адгуляўшы за «Тарпэда-БелАЗ» ва ўсіх 32 гульнях чэмпіянату (зь іх большую частку — у пачатковым складзе), і з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[3]. Аднак, у новым сэзоне справы пайшлі горш, бо Аляксандар здолеў вызначыцца толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 году ўзмоцніў склад «Слуцку»[6]. Пачаў сэзон у якасьці асноўнага нападніка случакоў, але ўлетку страціў месца ў асноўным складзе. У сэзоне 2017 году здолеў замацавацца ў асноўным складзе, аднак у верасьні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў канцы сэзону. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[7]. У сэзоне 2018 году заставаўся гульцом асноўнага складу, толькі ў лістападзе не гуляў праз траўму. У сьнежні 2018 году склаў новае пагадненьне з клюбам[8]. У ліпені 2019 году кантракт з «Слуцкам» быў скасаваны[9].

Неўзабаве пасьля сыходу з слуцкай каманды стаў гульцом сталічнага НФК[10], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка. Заставаўся гульцом стартавага складу і ў сэзоне 2020 году, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У сьнежні 2020 году падоўжыў кантракт з клюбам[11]. У сэзоне 2021 году быў асноўным нападнікам, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сэзоне. У лютым 2022 году, не зважаючы на пераход «Крумкачоў» у Другую лігу, падпісаў новы кантракт з клюбам[12]. У сакавіку 2023 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[13].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 12 0
Белшына 11 3
Слуцак 2016 Найвышэйшая ліга 20 1
2017 Найвышэйшая ліга 19 4
2018 Найвышэйшая ліга 25 0
  1. ^ а б в Aleksandr Yatskevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_jatskevich/
  3. ^ "Торпедо-БелАЗ" продлил соглашения с четырьмя игроками
  4. ^ "Торпедо-БелАЗ" расстался с Александром Яцкевичем и Артемом Концевым
  5. ^ Александр Яцкевич перешел в "Белшину"
  6. ^ "Слуцк" подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре
  7. ^ "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем
  8. ^ Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом
  9. ^ "Слуцк" объявил о расставании с Яцкевичем
  10. ^ Александр Яцкевич подписал контракт с НФК
  11. ^ "Крумкачы" подписали новые контракты с Лихтиным и Яцкевичем
  12. ^ Александр Яцкевич продолжит выступать в составе НФК "Крумкачы"
  13. ^ Легенда "Крумкачоў" Александр Яцкевич объявил о завершении профессиональной карьеры (рас.) Праверана 2023-03-22 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]