Аляксандар Ляказэт
| Аляксандар Ляказэт | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 траўня 1991[1][2] (34 гады) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нэом[d] | |
| Нумар | 91 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2017 | Алімпік Ліён | 203 (100) |
| 2017—2022 | Арсэнал Лёндан | 158 (54) |
| 2022—2025 | Алімпік Ліён | 94 (61) |
| 2025— | Нэом[d] | |
| Зборныя | ||
| 2013—2017 | Францыя | 16 (3) |
Алякса́ндар Ляказэ́т (па-француску: Alexandre Lacazette; нар. 28 траўня 1991 году, Ліён, Францыя) — францускі футбаліст, нападнік саудаўскага клюбу «Нэом». Раней бараніў колеры нацыянальнай зборнай Францыі. Можа згуляць на пазыцыі адцягнутага нападніка ці атакуючага паўабронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксандар Ляказэт знаходзіўся ў сыстэме юнацкіх камандаў «Ліёну» з 12-гадовага ўзросту. За асноўны склад дэбютаваў 5 траўня 2010 году ў матчы супраць «Асэру»[3]. 30 кастрычніка 2010 году забіў свой першы гол за «Алімпік» у матчы 11-га туру чэмпіянату супраць «Сашо». У Лізе чэмпіёнаў Ляказэт дэбютаваў 2 лістапада 2010 году ў выязным матчы супраць «Бэнфікі», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне пры ліку 4:0 на карысьць гаспадароў, форвард запісаў на свой рахунак дзьве галявыя перадачы.
Пасьпяховая гульня Аляксандра прыцягнула ўвагу функцыянэраў італьянскага клюбу «Рома»[4]. Прагрэсуючы, Ляказэт стаўся найлепшым бамбардзірам францускай Лігі 1 і здабыў тытул гульца году ў сэзоне 2014—2015 гадоў. У 2017 годзе быў набыты ангельскім клюбам «Арсэнал» за сплату ў 53 млн эўра[5]. У Ангельшчыне здабыў кубак краіны і дайшоў да фіналу Лігі Эўропы 2019 году. У 2022 годзе нападнік павярнуўся ў родны Ліён, склаўшы трохгадовую ўгоду з клюбам. Пасьля 5 сэзонаў адсутнасьці забіў свой першы гол у дэбютным матчы сэзону 2022—2023 гадоў супраць «Аячча» з пэнальці і дапамог здабыць перамогу зь лікам 2:1[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляказэт прыцягваўся да гульняў усіх юнацкіх і моладзевых зборных краіны. 23 траўня 2013 году Ляказэт атрымаў сваё першае запрашэньне ў нацыянальную зборную Францыі прад траўму Жэрэмі Мэнэза[7]. 5 чэрвеня ён дэбютаваў у складзе дружыны краю, калі зьявіўся на пляцоўцы на 58-й хвіліне матчы замест Аліўе Жыру ў матчы супраць зборнай Уругваю[8]. Гэты матч у Мантэвідэо скончыўся паразай французаў зь лікам 1:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Алімпік»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2012
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2020
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Alexandre Lacazette // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alexandre Lacazette // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Lyon — Auxerre — 2:1». Transfermarkt.
- ^ «Alexandre Lacazette ne partira pas». Le Progrès
- ^ «Alexandre Lacazette agrees to join Arsenal». Arsenal F.C.
- ^ «Lyon edge Ajaccio in opening game of new French season». ESPN.
- ^ «France calls on Alexandre Lacazette». ESPN.
- ^ «Uruguay 1–0 France: Suarez returns to sink les Bleus». Goal.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Алімпік» Ліён
- Статыстыка на L’Équipe
- Статыстыка на UEFA
- Нарадзіліся 28 траўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Ліёне
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Ліён
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты зборнай Францыі
- Францускія футбалісты
- Францускія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году