Ізвольскія
Выгляд
Ізвольскія (па-расейску: Извольские) — расейскі шляхецкі род. Паходзіць ад Васіля Дзьмітрыевіча Ізвольскага, які паводле паданьня выехаў з Польшчы ў Маскву ў другой палове XV ст. Елісей Якаўлевіч, празваны Булгак, быў ваяводам у Дзядзілаве (1576). Вікула Фёдаравіч быў судзьдзём разбойнага прыказу (1680), думным дваранінам (1684). Павал Рыгоравіч Ізвольскі быў сэнатарам (памёр 1892). Род Ізвольскіх занесены ў VI частку радаводных кнігаў Ўладзімерскае губэрні (Гербар IX, 18).
Радавод некаторых прадстаўнікоў роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксандар
- Пётар (1816—1888), сапраўдны стацкі дарадца, курскі й екацярынаслаўскі губэрнатар. Ж. — Еўдакія Рыгораўна Гежалінская (1832—1907)