Алмацінская вобласьць
| Алмацінская вобласьць | |
| па-казаску: Алматы облысы па-расейску: Алматинская область | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | вобласьць Казахстану[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Канаеў[d] |
| Улучае | 9 раёнаў, 1 места абласнога падпарадкаваньня |
| Найбуйнейшыя гарады | Алматы |
| Дата ўтварэньня | 10 сакавіка 1932 |
| Акім | Марат Султангазіеў |
| Насельніцтва |
|
| Шчыльнасьць | 8,7 чал./км² (5-е месца) |
| Нацыянальны склад | казахі |
| Плошча | 105 100[1] км² км² (8,2%%, 5-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 7010 (Хан Тэнгры) м м |
| Месцазнаходжаньне Алмацінскае вобласьці | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+6, time in Kazakhstan |
| Код ISO 3166-2 | KZ-19 |
| Тэлефонны код | 727 і 728 |
| Паштовыя індэксы | 040000 |
| Код аўтам. нумароў | V, B і 05 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Алмаці́нская вобласьць (па-казаску: Алматы облысы, па-расейску: Алматинская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Казахстану, вобласьць. Разьмешчаная на паўднёвым усходзе краіны.
Адміністрацыйны цэнтар — места Канаеў.
Мяжуе з Жамбылскай на захадзе, Карагандзінскай на паўночным захадзе, Усходне-Казахстанскай на паўночным усходзе, Чуйскай ды Ісык-Кульскай вобласьцямі Кыргыстан на поўдні, з вобласьцю Жэтысу на паўночным усходзе[1], а таксама зь Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам (КНР) на ўсходзе. На паўднёвым захадзе таксама мяжуе з возерам Балхаш[2]. Адносіцца да гістарычнага рэгіёну Сямірэчча[3]. Вобласьць утвораная 20 лютага 1932 году з цэнтрам у горадзе Алма-Ата[4] спачатку ў складзе Казаскай АССР. У 1939 годзе некалькі раёнаў вобласьці перадалі ў Джамбульскую ды Сяміпалацінскую вобласьці. У 2001 годзе цэнтар вобласьці перанесены з Алма-Аты ў Талдыкарган[5]. Ад 2011 да 2014 году акімам вобласьці быў Ансар Мусаханаў. У 2013 годзе колькасьць насельніцтва складала 1 946 627 чал. У 2011 годзе падпісанае пагадненьне паміж Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам Рэспублікі Беларусі і акіматам Алмацінскай вобласьці Рэспублікі Казахстан аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве[6]. Алмацінская вобласьць увайшла ў топ самых папулярных напрамкаў турызму ў расейцаў у 2019 годзе[7]. У чэрвені 2022 году цэнтар вобласьці перанесены ў горад Кунаеў[2]. У горадзе Талгар дзейнічае Алмацінскі абласны беларускі культурны цэнтар[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Схематическая карта Алматинской области (рас.) (PDF)
- 1 2 Алматинская область (рас.) Власть Праверана 17 сакавіка2025 г.
- ↑ Об Алматинской области (рас.). Жетысуский Университет. Праверана 17 сакавіка 2025 г.
- ↑ Алматинская область (рас.) Tourism of Kazakhstan Праверана 17 сакавіка 2025 г.
- ↑ Алматинская область (рас.) flagiaf.ru Праверана 17 сакавіка 2025 г.
- ↑ Пагаднення памiж Гомельскiм АВК i мясцовымi органамi выканаўчай улады замежных дзяржаў. Гомельскі абласны выканаўчы камітэт. Праверана 16 сакавіка 2025 г.
- ↑ Беларусь ўзначаліла рэйтынг самых папулярных краін для аўтарскіх тураў у расіян // Зьвязда, 22 студзеня 2020 г.
- ↑ Беларускія грамадскія арганізацыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Праверана 16 сакавіка 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |