Перайсьці да зьместу

Акцюбінская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акцюбінская вобласьць
па-казаску: Ақтөбе облысы / Aqtöbe oblysy
па-расейску: Актюбинская область
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Актабе
Улучае 12 раёнаў
Дата ўтварэньня 10 сакавіка 1932
Акім Асхат Шахараў
Насельніцтва
  • 927 136 чал. (2022)
 (4,8%, 5-е месца)
Шчыльнасьць 3,08 чал./км² (14-е месца)
Нацыянальны склад казахі
Плошча
  • 300 629 км²
 (11%%, 1-е месца)
Месцазнаходжаньне Акцюбінскай вобласьці
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5
Код ISO 3166-2 KZ-15
Тэлефонны код +7 713
Паштовыя індэксы 030000
Код аўтам. нумароў D,04
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Акцюбінская во́бласьць (па-казаску: Ақтөбе облысы / Aqtöbe oblysy, па-расейску: Актюбинская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Казахстану, вобласьць. Разьмешчаная на захадзе краіны, у Эўрапейскай частцы. Адміністрацыйны цэнтар — места Актабе, найвялікшы паводле колькасьці насельніцтва абласны цэнтар у Казахстане. Найвялікшая вобласьць Казахстана паводле плошчы. Плошча 300 629 км², што складае 11 % тэрыторыі краіны. Колькасьць насельніцтва — 927 136 чалавек (на 2022 год). Утвораная цягам правядзеньня адміністратыўна-тэрытарыяльнай рэформы 10 сакавіка 1932 году ў складзе Казаскай АССР. Гістарычна ёй папярэднічаў Акцюбінская акруга, якая існавала ад 1921 да 1928 году. У 1936 годзе вобласьць увайшла ў склад выдзеленай са складу РСФСР Казаскай ССР, а з 1991 году, пасьля распаду СССР, у складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан.

Мяжуе з Атыраўскай (на захадзе), з Заходне-Казахстанскай (на паўночным захадзе), Мангістаўскай (на паўднёвым захадзе), Каракалпакстанам (Узбэкістан) (на поўдні), Улытаўскай і Кызылардзінскай (на паўднёвым усходзе), Кастанайскай (на паўночным усходзе) ды Арэнбурскай вобласьцю Расеі (на поўначы).

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Акцюбінская вобласьць разьмешчаная ў Заходнім Казахстане паміж 51 і 45 градусамі паўночнай шыраты і 49 і 64 градусамі ўсходняй даўгаты. Працягласьць тэрыторыі з захаду на ўсход каля 800 км, з поўначы на поўдзень каля 700 км. Адлегласьць ад Актабэ да Астаны па прамой каля 1000 км, па аўтамабільных дарогах 1500 км.

Акцюбінская вобласьць разьмешчаная паміж Прыкасьпійскай нізінай на захадзе, плято Усьцюрт на поўдні, Туранскай нізінай на паўднёвым усходзе й паўднёвымі горамі Урала на поўначы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]