Кызылардзінская вобласьць
| Кызылардзінская вобласьць | |
| каз. Қызылорда облысы рас. Кызылординская область | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Казахстан |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кызыларда |
| Улучае | 7 раёнаў, 1 места абласнога падпарадкаваньня |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1938 |
| Акім | Крымбек Кушэрбаеў |
| Насельніцтва (2012) | 712 992 чал. (4,1%, 12-е месца) |
| Шчыльнасьць | 3,15 чал./км² (16-е месца) |
| Нацыянальны склад | казахі |
| Плошча | 226 019 км² км² (8,3%%, 4-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Кызылардзінскае вобласьці | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +6 |
| Код ISO 3166-2 | KZ-43 |
| Тэлефонны код | +7 7242 xx-xx-xx |
| Паштовыя індэксы | 12xxxx |
| Код аўтам. нумароў | N,11 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Кызылардзі́нская вобласьць (па-казаску: Қызылорда облысы, па-расейску: Кызылординская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Казахстану, вобласьць. Разьмешчаная на поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Кызыларда.
Мяжуе з Акцюбінскай (на паўночным захадзе і поўначы), Карагандзінскай (на паўночным усходзе), Паўднёва-Казахстанскай (на ўсходзе ды паўднёвым усходзе) вобласьцямі, а таксама з Узбэкістанам (на поўдні). Места Байканур, тэрыторыя якога атачаецца тэрыторыяй Кармакшынскага раёну вобласьці, не ўваходзіць у склад вобласьці з прычыны статусу гораду рэспубліканскага падпарадкаваньня. Тэрыторыя Байкануру знаходзіцца ў доўгатэрміновай арэндзе Расейскай Фэдэрацыяй, на тэрыторыі гораду выкарыстоўваецца расейскае заканадаўства і мае ўжытак расейская валюта.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кызылардзінская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў