Азёрскі сельсавет (Дубровенскі раён)
Выгляд
(Перанакіравана з «Азярэцкі сельсавет (Дубровенскі раён)»)
Азёрскі сельсавет, Азярэ́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Пятрыкі (на 1 студзеня 1947 году).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Дубровенскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці).
З 9 верасьня 1946 году да 17 сьнежня 1956 году сельсавет знаходзіўся ў складзе Арэхаўскага раёну Віцебскай вобласьці.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[1].
6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Дубровенскага раёну[2].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 6
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 201
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 309
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 84