Антонію Рапозу Таварыш
Выгляд
Антонію Рапозу Таварыш | |
| Дата нараджэньня | 1598[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 1658[1] |
| Месца сьмерці | |
| Занятак | падарожнік-дасьледнік, сэртаніст, гандляр рабамі, Бандэйранты |
Антонію Рапозу Тава́рыш (па-партугальску: António Raposo Tavares; 1598—1658) — партугальскі бандэйрант, які дасьледваў мацерыковую ўсходнюю частку Паўднёвай Амэрыкі на карысьць Партугаліі. Фактычна Таварыш пашыраў граніцы каралеўства па-за межы, вызначаныя паводле Тардэсыльскага дагавору. Таксама ён ачоліў самую вялікую экспэдыцыю ў Амэрыцы, згодна зь якой дасьледнік даўшоў да Андаў. Таварыш выправіўся з Сан-Паўлу ў бок рэк басэйну Рыё-дэ-ля-Пляты, пераважна праз раку Парагвай, да Андзкіх схілаў, а адтуль да Бэлену ў вусьці Амазонкі. Паводле гістарыні Аніты Навінскі дасьледнік меў габрэйскае паходжаньне[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б varios autores Antonio Raposo Tavares // Diccionario biográfico español (гішп.) — Real Academia de la Historia, 2011.
- ^ Mario Cesar Carvalho (2004-09-04). «Bandeirantes tinham origem judaica». Folha de S.Paolo.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Антонію Рапозу Таварыш. Encyclopædia Britannica. (анг.)