Перайсьці да зьместу

АЕК Лярнака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЕК Лярнака
Поўная назва Αθλητική Ένωση Κίτιον
Заснаваны 1994
Горад Лярнака, Кіпр
Стадыён Нэо ГСЗ
Умяшчальнасьць: 13 032
Прэзыдэнт Андрэас Карапатакіс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2023—2024 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

АЕК (па-грэцку: ΑΈΚ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лярнакі. Заснаваны ў 1994 годзе па зьліцьці двух клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос». Двухразовы ўладальнік Кубка Кіпру (2004, 2018). Акрамя футбольнай каманды клюб мае філія ў баскетболе, валейболе і футзале. Імя клюба ўзыходзіць да колішняга старажытнагрэцкага гораду Кітыён, які некалі месьціўся на месцы сёньняшняй Лярнакі. Колеры клюбу — жоўтыя і зялёныя, а іхняя эмблема зьмяшчае выяву вайскавода Кімана, які памёр абараняючы горад Кітыён каля 450 году да н. э. у бітве з пэрсамі. Значныя посьпехі клюб дасягняў у другой дэкадзе 2010-х гадоў, калі пяць разоў фінішаваў на 2 месцы, а таксама праходзіў у групавыя этапы эўракубкаў. У розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў АЕК прасунуўся ў плэй-оф гэтага турніру пасьля таго як дружына заняла 3 месца ў групе Лігі Эўропы, змагаючыся супраць кіеўскага «Дынама», «Рэна» і «Фэнэрбахчэ».

AEK паўстаў 18 ліпеня 1994 году, калі прайшла аб’яднаньне лярнаскіх клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос»[2].

«Пэзапарыкос» і ЭПА

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Пэзапарыкос» быў створаны ў 1924 годзе. У 1926 годзе колішнія гульцы «Пэзапарыкос» заснавалі ўласны клюб АМОЛ, што з грэцкае абрэвіятуры перакладаецца як Атлетычны адукацыйны лярнаскі клюб. У 1932 годзе два клюбы аб’ядналіся ў адзін, які атрымаў назву ЭПА. Аднак, у 1937 годзе група сябраў клюбу сышлі з ЭПА і аднавілі клюб «Пэзапарыкос».

ЭПА 50 разоў брала ўдзел у Першым дывізіёне і тройчы станавіўся чэмпіёнам Кіпру ў 1945, 1946 і 1970 гадах. Пяць разоў клюбу скарыўся Кубак Кіпру. Адзін сэзон клюб браў удзел у розыгрышу чэмпіянату Грэцыі, але хутка вярнуўся да ўдзел у айчынных спаборніцтвах. «Пэзапарыкос» правёў 49 сэзонаў у Першым дывізіёне. Двойчы ён станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1954 і 1988 гадах, а таксама аднойчы здабываў Кубак Кіпру. Акрамя футболу, абодва клюбы мелі атлетычныя сэкцыі, якія таксама аб’ядналіся.

Па аб’яднаньні клюб адразу ўзяў удзел у розыгрышу Першага дывізіёну, але адразу посьпехаў ня меў. У 1996 годзе АЕК дасягнуў фіналу кубка краіны, але пацярпеў паразу ад АПОЭЛа.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Златан Алямэравіч 1991
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Джымі Суарэс 1996
7 Сьцяг Партугаліі ПА Густаву Ледыш 1992
8 Сьцяг Швэцыі ПА Маркус Радэн 1991
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Фран Соль 1992
11 Сьцяг Францыі Нап Імад Фараж 1999
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Анхэль Гарсія (капітан) 1993
15 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Хрвое Мілічавіч 1993
16 Сьцяг Партугаліі Нап Бруну Гама 1987
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэрэ Понс 1993
18 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Ерсан Чакон (ар. Тачыра) 2003
19 Сьцяг Польшчы Нап Караль Ангельскі 1996
20 Сьцяг Гішпаніі Нап Айтор Канталяп’едра 1996
21 Сьцяг Кіпру Аб Нікас Энглезу 1993
22 Сьцяг Нігерыі Аб Гадсўіл Экпола 1995
23 Сьцяг Кіпру Аб Марыяс Дымітрыю 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дані Энрыкеш 1997
27 Сьцяг Кіпру Аб Валентэн Рабэрж 1987
28 Сьцяг Аргентыны Аб Факунда Санчэс 1990
29 Сьцяг Кіпру ПА Ёргас Наум 2001
30 Сьцяг Аргентыны Нап Энса Кабрэра 1999
31 Сьцяг Грэцыі Бр Ёргас Атанасіядыс 1993
34 Сьцяг Кіпру Аб Андрэас Капсіс 2005
38 Сьцяг Кіпру Бр Ёакім Тумпас 1999
41 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Матыяс Гансалес 2005
42 Сьцяг Кіпру Аб Максімас Пэтусіс 2007
51 Сьцяг Кіпру Бр Андрэас Параскевас 1998
89 Сьцяг Гішпаніі Аб Хорхэ Мірамон 1989
91 Сьцяг Кіпру Аб Фанас Катэлярыс 1996
93 Сьцяг Францыі Аб Жэрэмі Гналі 2002
Сьцяг Кіпру ПА Канстантынас Эўрыпіду 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]