Хорапуць
Выгляд
Хорапуць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Чырвоны Арол |
Вусьце | Іпуць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 45 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,06 м³/с |
Плошча басэйну | 528 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Хо́рапуць — рака ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Іпуці (басэйн Дняпра). Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 528 км². Выдатак вады ў вусьці 2,06 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Правыя: Гразьліўка
- Левыя: Чачора
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Чырвоны Арол, вусьце на заходняй ускраіне места Добрушу. Рака цячэ Гомельскім Палесьсем.
Даліна трапэцападобная, у вусьці зьліваецца з далінай Іпуці. Абалона пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2—3 м у вярхоўі, у вусьці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 383
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 383