Перайсьці да зьместу

Ізьбіно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізьбіно
трансьліт. Izbino
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Асіпавіцкі
Насельніцтва: 318 чал. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222411
СААТА: 6213854036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′16″ пн. ш. 26°52′11″ у. д. / 54.48778° пн. ш. 26.86972° у. д. / 54.48778; 26.86972Каардынаты: 54°29′16″ пн. ш. 26°52′11″ у. д. / 54.48778° пн. ш. 26.86972° у. д. / 54.48778; 26.86972
Ізьбіно на мапе Беларусі ±
Ізьбіно
Ізьбіно
Ізьбіно
Ізьбіно
Ізьбіно
Ізьбіно

Ізьбіно́[1] (таксама сустракаецца — Збіно́[1]) — вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага сельсавету.

Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад Вялейкі і 2 км ад чыгуначнай станцыі Вялейка, злучана зь імі гарадзкімі аўтобуснымі маршрутамі.

На канец ліпеня 2023 году ў Ізьбіне іранскі інвэстар заканчваў узьвядзеньне завода парашковых фарбаў магутнасьцю каля 14 000 тонаў за год, што меў стаць найбольшай вытворчасьцю такіх фарбаў у Беларусі. Укладаньні складалі 23 млн даляраў. Увосень 2023 году завод на прынамсі 100 працоўных месцаў мелі здаць[2].

У гістарычных крыніцах вядома з XVIII ст. У 1738 году вёска ў Вялейскім старостве Віленскага ваяводзтва, 6 двароў, 38 жыхароў; побач фальварак, шляхецкая ўласнасьць. У 1766 годзе ўрочышча Ізьбішча ў Маркаўскім старостве Ашмянскага павету.

Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расейскай імпэрыі. У 1834 годзе засьценак у дзяржаўным маёнтку Вялейка. У 1897 годзе ў Вялейскай воласьці і павеце Віленскай губэрні, 22 жыхары. У 1905 засьценак Ізьбішча, 17 жыхароў; у 1908 годзе ў Вялейскай сельскай грамадзе, 1 двор, 12 жыхароў, 13 дзесяцін надзелаў.

У 1921—39 гадах у складзе Польшчы. У 1938 засьценак у Вілейскіх гміне і павеце Віленскага ваяводзтва, 6 двароў, 32 жыхары. 3 лістапада 1939 году ў БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Куранецкім раёне Вялейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Асіпавіцкім сельсаеце. 3 20 верасьня 1944 году ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 году ў Вялейскім раёнах Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай абласьцей. У 1988 годзе 62 двары, 222 жыхары, у складзе саўгаса імя Суворава. У 2003 годзе 102 гаспадаркі, 331 жыхар, крама.

Дынаміка насельніцтва:

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Інвэстыцыйнай праект у Вялейскім раёне рэалізуе іранскі інвэстар // Белтэлерадыёкампанія, 31 ліпеня 2023 г. Праверана 1 жніўня 2023 г.