Іван Юрын
Іван Юрын | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 студзеня 1998[1] (27 гадоў) | |
Рост | 183 см[2] | |
Вага | 73 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2021 | Рух Берасьце | 27 (4) |
2019 | → Мікашэвічы | 28 (8) |
2021 | → Шахцёр Петрыкаў | 27 (0) |
2022 | Шахцёр Петрыкаў | 4 (0) |
2023 | Белшына | 18 (0) |
2024 | Слуцак | 16 (1) |
Іва́н Ю́рын (нар. 14 студзеня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцку».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец берасьцейскага «Руха». У сакавіку 2019 году на правах арэнды далучыўся да мікашэвіцкага «Граніту»[3]. Запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе 13 красавіка ў матчы супраць гомельскага «Лякаматыва». 22 чэрвеня адзначыўся першымі галамі ў прафэсійнай кар’еры, улучыўшы два мячы ў браму «Ліды». 24 жніўня ў сустрэчы з «Баранавічамі» учыніў чарговы дубль. 28 верасьня забіў яшчэ два галы, засмуціўшы пінскую «Хвалю». Цягам сэзонам быў асноўным гульцом каманды. Па заканчэньні арэнды пакінуў каманды ды выправіўся служыць у войска.
Пасьля службы ў красавіку 2021 году прыяднаўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[4]. Дэбютаваў у складзе каманды 18 красавіка ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу». Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, пры гэтым галамі не адзначаўся. Такі вынік быў зьвязаны зь перакваліфікацыяй футбаліста з нападніка ў абаронцы. У лютым 2022 году працягнуў супрацу з клюбам[5], аднак Юрын страціў месца ў асноўным складзе, зьявіўшыся толькі ў чатырох матчах. Каманда здабыла бронзавыя мэдалі чэмпіянату краіны ў Першай лізе, а абаронца па сэзоне зышоў з клюбу[6].
У сакавіку 2023 году вольным агентам далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[7], якая спаборнічала ў Найвышэйшай лізе. Запачаткаваў кар’еру ў элітным дывізіёне 19 сакавіка, калі зьявіўся ў стартавым складзе ў гасьцявым матчы супраць «Смаргоні». Тым ня менш, абаронца ня здолеў замацавацца ў каманды, выходзячы пераважна на замены. Толькі напрыканцы сэзону згуляў некалькі матчаў цалкам. Паводле вынікаў сэзону бабруйскі клюб страціў месца ў Найвышэйшай лізе, а гулец паводле згоды бакоў скасаваў кантракт[8]. У студзені 2024 году перайшоў у «Слуцак»[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/55087-yurin-i-yu
- ^ а б в г https://sfc-slutsk.by/person/454
- ^ Три игрока «Руха» перешли в «Гранит» (рас.) Football.by.
- ^ Нападающий Юрин подписал контракт с петриковским «Шахтером» (рас.) Football.by.
- ^ Петриковский «Шахтер» продлил контракты со Старостиным и Юриным (рас.) Football.by.
- ^ Петриковский «Шахтер» расстался еще с одним футболистом (рас.) Football.by.
- ^ Юрин сменил петриковский «Шахтер» на «Белшину» (рас.) Football.by.
- ^ Иван Юрин покинул «Белшину» (рас.) Bel.Football.
- ^ Подписал контракт (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Слуцак».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway