Ёван Стэрыя Попавіч
Ёван Стэрыя Попавіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 (13) студзеня 1806[1] |
Памёр | 26 сакавіка 1856[1] (50 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, паэт, пэдагог, пісьменьнік, адвакат, пісьменьнік навуковай фантастыкі |
Мова | сэрбская[2] і харвацкая[3] |
Подпіс | |
Ёван Стэрыя Попавіч (па-сэрбску: Јован Стерија Поповић; 13 студзеня 1806, Вршац — 10 сакавіка 1856, Вршац) — сэрбскі паэт, празаік, драматург і перакладчык. Лічыцца заснавальнікам сэрбскай драмы. Першы і адзін з найвыбітнейшых сэрбскіх камэдыёграфаў.
Сын грэка і сэрбкі. Пасьля заканчэньня юрыдычнага факультэту працаваў адвакатам, настаўнікам у ліцэі ў горадзе Крагуевац, быў загадчыкам аддзяленьня міністэрства асьветы ў Бялградзе і арганізатарам сэрбскага тэатральнага і навуковага жыцьця, складаў падручнікі.
Літаратурная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную дзейнасьць пачаў з слабых вершаў, прысьвечаных грэцкім героям. Да паэзіі зноў вярнуўся пры канцы жыцьця. Ад паэтычнай творчасьці перайшоў да гістарычных раманаў і драматургіі, але найбольшага посьпеху дасягнуў як камэдыёграф. У маладосьці падпаў пад уплыў заснавальніка сэрбскага раману Мілавана Відакавіча і напісаў раманы «Boj na Kosovu» i «Zoraida». Гэтаксама, як і Відакавіч, намагаўся перанесьці сюжэты з замежнай літаратуры на сэрбскае гістарычнае тло. У адным са сваіх пазьнейшых сатырычных твораў («Roman bez romana») кпіў зь літаратурных опусаў такога кшталту, крытыкуючы творчасьць Відакавіча і ягоных эпігонаў.
Але перш за ўсё Стэрыя — драматург. Аўтары, якія пісалі драматургічныя творы да яго, ня мелі літаратурнага посьпеху. Стэрыя — першы пісьменьнік, які сур’ёзна займаецца гэтым родам літаратуры, прысьвячае сябе тэатру. Піша гістарычныя драмы і камэдыі з сучаснага жыцьця, якія мелі значна большую папулярнасьць. У сваіх камэдыях высьмейвае мяшчанства, эгаізм, пыхлівасьць і іншыя заганы. Упершыню ўвёў у сэрбскую літаратуру вобраз простага малога чалавека. Меў выдатнае пачуцьцё кампазыцыі.
У некаторых гістарычных творах сама гісторыя зьяўляецца адно тлом, на якім адбываецца дзеяньне.
Тэатар Ё. С. Попавіч успрымаў як сродак маральнага выхаваньня і асьветы. Пры канцы жыцьця выдаў зборнік вершаў.
Перакладаў з грэцкай і францускай моваў.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драматургія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Лажа и паралажа»
- «Тврдица»
- «Покондирена тиква»
- «Женидба и удадба»
- «Превара за превару»
- «Волшебни магарац»
- «Смрт Стефана Дечанског»
- «Невидимост или Светислав и Милена»
- «Наход Симеон или несретно супружество»
- «Аjдуци»
- «Скендербег»
Проза
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Боj на Косову»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Biographisches Lexikon zur Geschichte Südosteuropas (ням.) / Hrsg.: M. Bernath, K. Nehring, Leibniz-Institut für Ost- und Südosteuropaforschung — R. Oldenbourg Verlag, 1974.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Popović, Jovan Sterija // CONOR.SI