Якуб Мінігайла
Герб «Сыракомля» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1412 |
Дзеці | Кестаўт |
Якуб Мінігайла (? — па 1412) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вялёнскі (1412). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Сыракомля».
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мінігель, Мінгель або Мэнгель (Minigelus[1], Mingellus[2], Mengel[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[5], minthi 'памяць'[6], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7]. Такім парадкам, імя Мінігайла азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Гайлімін)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Myngayl (1412 году)[9]; cum Jacobo Mynigel[10], Iacobus Mingel[11], Jacobum Mingel[12] (Jacobus Mynigel[9]; 2 кастрычніка 1413 году); Миникгялу, Висборову брату (22 чэрвеня 1415 году)[13].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду. Меў брата Пятра Вісбара.
У 1412 годзе быў старостам вялёнскім разам з Альбэртам Карэйвам[14].
Меў сына Кестаўта.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pievi, parrocchie e clero nel Veneto dal X al XV secolo. — Venezia, 1987. P. 87, 452.
- ^ Sensi M. Vita di pietà e vita civile di un altopiano tra Umbria e Marche (secc. XI—XVI). — Roma, 1984. S. 47, 498.
- ^ Andresen K. G. Die altdeutschen Personennamen in ihrer Entwickelung und Erscheinung als heutige Geschlechtenamen. — Mainz, 1873. S. 68.
- ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 32.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21, 24.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 270.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 271.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4