Юстыніян I
Юстыніян I Вялікі лац. Iustinianus I Magnus грэц. Ιουστινιανός Α' ο Μέγας | |
28-ы Бізантыйскі імпэратар | |
---|---|
Мазаіка ў царкве ў Равэнне | |
28-ы Бізантыйскі імпэратар | |
1 жніўня 527 — 14 кастрычніка 565 | |
Папярэднік | Юстын I |
Наступнік | Юстын II |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Flavius Petrus Sabbatius Iustinianus Augustus |
Нарадзіўся | 483, Таўрэсіюм, Македонія |
Памёр | 14 кастрычніка 565, Канстантынопаль |
Нашчадкі | няма |
Дынастыя | Дынастыя Юстыніянаў |
Жонка | Тэадора |
Бацька | Сабатыюс |
Маці | Вігілянтыя |
Флявіюс Пётар Сабатыюс Юстыніян Аўгуст (па-лацінску: Flavius Petrus Sabbatius Iustinianus Augustus, па-грэцку: Φλάβιος Πέτρος Σαββάτιος Ἰουστινιανός; 483, Таўрэсіюм, Македонія — 14 кастрычніка 565, Канстантынопаль) — бізантыйскі імпэратар з 1 жніўня 527 году да сваёй сьмерці ў 565 годзе. Сам Юстыніян ўва ўказах называў сябе Цэзарам Флавіюсам Юстыніянам алеманскім, гоцкім, франскім, германскім, антскім, аланскім, вандальскім і афрыканскім[5].
Юстыніян, палкаводзец і рэфарматар, — адзін з найбольш выбітных манархаў позьняй антычнасьці. Ягонае панаваньне азначае сабой важны этап пераходу ад антычнасьці да Сярэднявечча й, адпаведна, пераходу ад рымскіх традыцыяў да бізантыйскага стылю кіраваньня. Юстыніян быў поўны амбіцыяў, аднак яму не ўдалося зьдзейсьніць «рэстаўрацыю імпэрыі» (лац. renovatio imperii). На Захадзе яму ўдалося завалодаць вялікай часткай земляў Заходняй Рымскай імпэрыі, якая распалася пасьля Вялікага перасяленьня народаў, у тым ліку Апэнінскага паўвострава, паўднёва-ўсходняй часткай Пірэнэйскага паўвострава й часткай Паўночнай Афрыкі. Яшчэ адной важнай падзеяй зьяўляецца даручэньне Юстыніяна пра перапрацоўку рымскага права, вынікам якога стаў новы звод законаў — збор Юстыніяна (лац. Corpus iuris civilis). Указам імпэратара, які жадаў перасягнуць Саламона і легендарны Ерусалімскі храм[6], быў цалкам перабудаваны згарэлы сабор Сьвятой Сафіі ў Канстантынопалі, які дзівіць сваёй прыгажосьцю й пышнасьцю й заставаўся на працягу тысячы гадоў самым грандыёзным храмам хрысьціянскага сьвету.
У 529 годзе Юстыніян зачыніў плятонаўскую акадэмію ў Атэнах, у 542 годзе імпэратар скасаваў пасаду консула, магчыма, паводле фінансавых прычынах. Усё большая пашана кіраўніку як сьвятому канчаткова разбурыла ілюзію прынцыпата, што імпэратар ёсьць першым сярод роўных (лац. primus inter pares). Падчас панаваньня Юстыніяна адбыліся першая пандэмія чумы ў Бізантыі[7] і найбуйнейшы бунт у гісторыі Бізантыі й Канстантынопалю — паўстаньне Ніка, справакаванае падатковым прыгнётам і царкоўнай палітыкай імпэратара.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г autori vari Enciclopedia Dantesca (італ.) / U. Bosco — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1970.
- ^ а б в г д е Любкер Ф. Iustinianus (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. Рубинский — СПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 707—708.
- ^ а б Justinian I. (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 15. — P. 596—602.
- ^ а б http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1468-0025.2008.00486.x/full
- ^ Васильев А. А.. История византийской империи. Тт. 1, 2. Алетейя, 1998. ISBN 5-89329-071-1 (т.1) ISBN 5-89329-072-5 (Т.2)
- ^ Карев А.В., Сомов К.В. «История христианства (с точки зрения евангельских христиан-баптистов)».
- ^ Даниэл М. — Тайные тропы носителей смерти. — Прогресс, 1990. ISBN 5-01-002041-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юстыніян I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў