Алексій I Камнін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алексій I Камнін
імпэратар[d]
Alexius I.jpg
Выява Алексія з грэцкага манускрыпту
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1048[1][2][3][…],
Памёр 15 жніўня 1118(1118-08-15)[4],
Нашчадкі Ян II Камнін[d], Тэадора Камніна Ангеліна[d], Ганна Комніна[5][6], Ісаак Камнін[d], Марыя Камніна[d], Андронік Камнін[d], Эўдакія Камніна[d] і Барбара Камніна[d]
Дынастыя Камніны
Сужэнец Ірына Дукіня[d]
Бацька Ян Камнін[d]
Маці Ганна Даласіна[d]

Алексій I Камнін (па-грэцку: Ἀλέξιος Α' Κομνηνός; к. 1048 — 15 жніўня 1118) — імпэратар бізантыйскі (1081—1118).

Паходзіў з правінцыйнай ваеннай арыстакратыі, зь яе дапамогаю захапіў уладу. Перасьледваў багамілаў, задушыў шматлікія мяцяжы арыстакратыі, адбіў наступ нарманаў на чале з Робэртам Гўіскарам, удала ваяваў супраць сэльджукаў і печанегаў.

Агульны вайсковы й эканамічны заняпад Бізантыі вымусіў яго зьвярнуцца да папы Урбана II па вайсковую дапамогу Захаду. Гэты заклік наўпрост прывёў да збору Першага крыжовага паходу.

З дапамогай крыжакоў вярнуў Бізантыйскай імпэрыі частку Малой Азіі. У 1108 вымусіў Баэмунда Тарэнцкага, князя Антыёхіі, прызнаць сябе васалам бізантыйскага імпэратара. Алексій I лічыцца заснавальнікам дынастыі Камнінаў, хоць фактычны пачатак дынастыі паклаў яго дзядзька Ісак I.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Swartz A. Alexius I Comnenus Emperor of the East // Open Library (анг.) — 2007.
  2. ^ а б в Emperor of the East Alexius I Comnenus // Faceted Application of Subject Terminology
  3. ^ а б в Aleix I, Comnè, emperador bizantí // Autoritats UB
  4. ^ а б в Aleix I Comnè // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  5. ^ Анна (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1835. — Т. 2. — С. 317—318.
  6. ^ Анна Комнена (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 801.